Украінская армія звярнулася да беларусаў з просьбай не ўступаць у вайну разам з Расіяй
Узброеныя сілы Украіны апублікавалі відэазварот да беларускага народу на рускай мове з заклікам не ўступаць у вайну супраць Украіны разам з Расіяй.
Пад выглядам праверак пачалася прыхаваная мабілізацыя грамадзян Беларусі для камплектавання агульнай з Расійскай Федэрацыяй групоўкі на мяжы з Украінай. Украіна ніколі не пагражала і не пагражае Беларусі», — гаворыцца ў звароце УСУ.
УСУ заклікалі беларусаў не выконваць загады аб уступленні ў вайну, не дзяліць адказнасць з Расіяй за ваенныя злачынствы і папярэдзілі аб адказе ў выпадку, калі беларуская армія будзе ваяваць разам з расейскай.
«Мы заклікаем вас не хаваць вашых сыноў, мужоў, бацькоў, братоў, якія загінулі за амбіцыі і страх Пуціна і Лукашэнкі страціць сваю ўладу», — гаворыцца ў звароце.
Каментары