Відэа ў тыктоку, як у памежнай зоне нехта невядомы па-майстэрску збірае грыбы адмысловым прыстасаваннем, было апублікаванае два тыдні таму і стала вірусным. Месца здымак дакладна невядомае, але, мяркуючы па тэксце на відэа, гэта Польшча.
«Напалі на Беларусь», «магчымы міжнародны канфлікт», «дык вось скуль на Беларусь «готовилось нападение», — шчыруюць у каментарах.
Відэа сабрала 414 тысяч праглядаў.
Каментары
ну як гэта невядомае - спецыяльна ж паказвае слуп з лічбай (366). і кубік каменны там з крыжом - таксама адметны знак