Спорт

«Залаты мяч» 2022 года атрымаў Карым Бензема

Форвард мадрыдскага «Рэала» Карым Бензема выйграў «Залаты мяч» 2022 года — самую прэстыжную індывідуальную ўзнагароду для футбалістаў у свеце. Узнагароду 34-гадоваму футбалісту ўручылі сёння на ўрачыстай цырымоніі ў Парыжы.

У мінулым сезоне француз у складзе «Рэала» выйграў Лігу чэмпіёнаў (5-ы раз у кар'еры) і чэмпіянат Іспаніі (4-ы раз). Таксама ён стаў найлепшым бамбардзірам абодвух турніраў.

У Лізе чэмпіёнаў ён забіў 15 галоў у 12 матчах, у Ла Лізе — 27 мячоў у 32 гульнях. Усяго ж у яго ў сезоне 2021/22 44 галы ў 46 матчах за «Рэал» ва ўсіх турнірах.

Для Бензема гэта першы «Залаты мяч» у кар'еры. Найлепшым ягоным вынікам да гэтага было чацвёртае месца ў мінулым годзе.

У жніўні форвард таксама атрымаў прыз лепшаму футбалісту сезона па версіі УЕФА.

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →