Улады: Чырвоны касцёл застанецца касцёлам, але цяпер трэба «канструктыўна спрацавацца»
14 кастрычніка ў Мінгарвыканкаме адбылася сустрэча прадстаўнікоў Касцёла з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, на якой была абмеркавана актуальная сітуацыя парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл).
У сустрэчы ўзялі ўдзел Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран, дырэктар КУП «Мінская спадчына» Аляксандр Кохан і іншыя дзяржслужачыя. Касцёл на сустрэчы прадстаўлялі Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, прэс-сакратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз канонік Юрый Санько.
Дырэктарам КУП «Мінская спадчына» быў акрэслены план прац па ліквідацыі наступстваў здарэння ў Чырвоным касцёле і па правядзенні маштабнага рамонту, каб прадухіліць падобныя здарэнні ў будучым. Паводле Аляксандра Кохана, паколькі працы прадугледжаны ва ўсёй святыні, знаходжанне ў ёй немагчымае.
Упаўнаважаны Румак падкрэсліў, што «гэта — касцёл і ім застанецца, толькі цяпер мы павінны канструктыўна спрацавацца, каб правесці рамонт».
Арцыбіскуп Станеўскі выказаў заклапочанасць не толькі тым, як будзе выглядаць перанясенне рухомых рэчаў, але і тое, дзе яны будуць захоўвацца. Іерарх таксама звярнуўся да кампетэнтных уладаў з просьбай аб выдзяленні памяшкання ў межах парафіі, дзе часова можна б было здзяйсяняць набажэнствы і арганізаваць парафіяльнае жыццё.
Была выказана просьба аб уключэнні касцёльнага прадстаўніка ў склад камісіі для даследвання пашкоджаняў, якія ўзніклі ў выніку ўзгарання і для правядзення рамонтных прац.
Была ўнесена прапанова для стварэння на высокім узроўні двухбаковай рады для вырашэння і абмеркавання пытанняў, звязаных з рамонтам і рэканструкцыяй.
Нагадаем, яшчэ 5 кастрычніка кіраўнік «Мінскай спадчыны» Аляксандр Кохан накіраваў ліст «Аб эксплуатацыі будынка» пробашчу Чырвонага касцёла кс. Уладзіславу Завальнюку. Паколькі будынак касцёла выведзены з эксплуатацыі, падобныя ж крокі зробленыя і ў дачыненні да плябаніі.
У канцы верасня ўлады скасавалі дамову карыстання Чырвоным Касцёлам з супольнасцю «Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены». Адпаведнае апавяшчэнне атрымалі касцельныя ўлады. Да 12 кастрычніка вернікі павінны былі пакінуць будынак.
Каментары
а як на обшчэпанятным будуць ўсе гэтыя званні?
вось для токара 5-га разраду як зразумець, што такое апостальскі нунцый?
Как я вижу, этот патриарх вообще ни о чём не печётся кроме денег. В общем бесполезный чувак.