На Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве — найбуйнейшай у Еўропе канферэнцыі па правах чалавека і дэмакратыі — абмеркавалі сітуацыю з беларускімі палітзняволенымі. На пленарным пасяджэнні выступіла, сярод іншых, дачка палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча і прадстаўніца Цэнтра беларускай салідарнасці Надзея Лучанок, паведамляе тэлеграм-канал Беларускага ПЭН-цэнтра.
«У чэрвені 2022 года Мацкевіча асудзілі да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «грубае парушэнне грамадскага парадку», «кіраванне экстрэмісцкім фармаваннем» і «абразу Лукашэнкі» — але насамрэч яго пакаралі за іншадумства, за «думказлачынства» ў духу Оруэла.
У турме ён працягвае працаваць і пісаць. Ужо напісаныя дзве кнігі, але мы асцерагаемся, што ўлады могуць канфіскаваць гэтыя тэксты і яны будуць згубленыя для навакольнага свету», — паведаміла Надзея.
Каментары