Грамадства1717

Анамаліі ў судовай сістэме: мноства палітычных стаханаўцаў звольнілася па ўласным жаданні

Выйшаў указ Лукашэнкі аб прызначэнні і зняцці суддзяў. У гэтым указе ёсць анамаліі — знята шмат ударнікаў па палітычных справах, якія тысячамі выдавалі суткі сумленным беларусам і на дзесяцігоддзі адпраўлялі ў калоніі. Пры гэтым некаторыя адыёзныя сыходзяць па ўласным жаданні. 

Лукашэнка прызначае суддзяў сваімі ўказамі для таго, каб трымаць іх у залежнасці. Перад гэтым яны праходзяць строгі клірынг з боку службаў бяспекі. Адно з галоўных адрозненняў Беларусі ад дэмакратычных краін — у тым, што судовая ўлада ў нас цалкам залежыць ад выканаўчай, як, зрэшты, і заканадаўчая ўлада, і дзяржаўныя СМІ.

Здымае суддзяў таксама Лукашэнка. Для гэтага можа быць некалькі прычын — сыход па ўласным жаданні, сканчэнне тэрміну прызначэння без наступнага перапрызначэння, а таксама выслуга гадоў. 

Паглядзелі, што за нечаканыя кадры не былі перапрызначаныя, сышлі ў адстаўку і напісалі заявы па ўласным жаданні. 

Канстанцін Калядаў

«У сувязі са сканчэннем тэрміну паўнамоцтваў» ад пасады суддзі суда Вілейскага раёна зняты Канстанцін Калядаў. 

Як суддзя Калядаў найперш вядомы актам бесчалавечнасці — ён «за каментары» прысудзіў 5 год строгага рэжыму маладзечанцу Паўлу Кучынскаму, у якога чацвёртая стадыя раку. 

Профіль Калядава на «Зубры» памятае і іншыя яго ўчынкі. 

Памятаецца, напрыклад, калі ён адправіў на суткі маму маленькіх дзяцей. Аказалася, гэты суддзя проста не ведаў, што закон гэта забараняе.

Аксана Копач

Аксана Копач — стаханаўка Баранавіцкага суда. У яе профілі на «Зубры» толькі невялікая частка палітычных прысудаў. У рэальнасці Копач належыць цэнтральнае месца ў канвееры баранавіцкіх судоў, калі людзей для запалохвання хапалі ні за што, а потым Копач штампавала прысуды «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». 

Знялі яе ў сувязі са сканчэннем тэрміну паўнамоцтваў. 

Іна Каханоўская 

Іна Каханоўская, суддзя Маладзечанскага раёна, сышла па ўласным жаданні. Каханоўская, перапрызначаная ў кастрычніку 2020-га на пяць гадоў, добра разумела, што ад яе патрабуецца. 

Іна Каханоўская

Каханоўская асудзіла некалькі палітвязняў. Так, маладзечанцу Віктару Таўгеню Каханоўская дала два гады хіміі за тое, што 9 жніўня ён трымаў у руках калонку з музыкай. 

Паўтара года калоніі з-пад малатка Каханоўскай атрымаў іншы маладзечанец, Юрый Бірук

Частку вядомых грамадскасці прысудаў Каханоўскай можна паглядзець на яе старонцы ў сістэме «Зубра». 

Што змусіла яе напісаць заяву па ўласным жаданні, невядома. 

Таццяна Ліннік

Маладая суддзя Першамайскага раёна Мінска Таццяна Ліннік знятая ў сувязі са сканчэннем тэрміну паўнамоцтваў. 

Ліннік спецыялізавалася на сутках і штрафах. 

Сваімі рашэннямі яна выкрасліла з жыцця апанентаў лукашызму як мінімум 436 сутак, і як мінімум на 32 800 рублёў спустошыла кішэні беларускіх пратэстоўцаў. 

На яе сумленні як мінімум два палітвязні — Ілля Туркоў і Ларыса Танкашкур

Чаму яе не перапрызначылі — невядома. 

Ігар Змушко

Ігар Змушко з суда Жлобінскага раёна сышоў па ўласным жаданні. Ён не дабыў да канца 5-гадовага тэрміну, быўшы прызначаным у кастрычніку 2020-га. 

Па сённяшніх часах дык Змушко — даволі гуманны суддзя

На яго сумленні пяць з паловай выдадзеных гадоў хатняй хіміі, штрафы і суткі. Напрыклад, ён судзіў Арцёма Барашку за вычарпальны каментарый да дзеянняў ганцавіцкага даішніка Ігара Вольніча — тры гады хіміі і 700 рублёў кампенсацыі. 

Віталь Казакевіч

Казакевіч быў суддзёй Ашмянскага раёна. Нават там было чым адзначыцца (хаця сам Казакевіч выносіў палітычныя прысуды задоўга да 2020-га). 

Ягоны профіль на «Зубры» памятае 194 выдадзеныя дні сутак і 10 тысяч выдадзеных штрафаў. А таксама некалькі гадоў хіміі. 

Віталь Казакевіч вызвалены ад пасады ў сувязі з сыходам у адстаўку. 

Станіслаў Ляшэнка

Станіслаў Ляшэнка быў суддзёй Горацкага раёна і, здавалася б, ішоў па жыцці даволі сумленна, але напярэдадні свайго сыходу ў адстаўку спатыкнуўся — на 2 гады і 10 месяцаў перавёў на турэмны рэжым палітвязня Мікалая Дзядка. 

Юрый Машкетаў 

Машкетаў — суддзя Маскоўскага раёна Мінска, які вельмі хутка з выдачы сутак перайшоў на штампоўку прысудаў, якія адпраўлялі людзей за краты на гады. 

Толькі «суткамі» ён вынес больш за тысячу прысудаў, бо маніторынгавыя сістэмы ўлічваюць толькі частку прысудаў, пра якія становіцца вядома публічна. 

Сваімі рашэннямі па крымінальных справах Машкетаў паламаў не адзін лёс. 

Машкетаў вырашыў напісаць заяву па ўласным жаданні.

Аляксандр Сіцько

Аляксандр Сіцько

Аляксандр Сіцько з суда Кастрычніцкага раёна Гродна сышоў у адстаўку. Ён вядомы перадусім тым, што паслядоўна і істотна паляпшаў матэрыяльнае становішча беспрацоўнай «інфаказачкі» Вольгі Бондаравай, на карысць якой спагнаў 1000 рублёў «маральнай кампенсацыі» з асуджанага палітвязня Васіля Пільца і яшчэ 1000 рублёў — з палітвязня Вадзіма Плаўскага. 

Аляксандр Тараканаў 

Аляксандра Тараканава знялі з пасады старшыні суда Шклоўскага раёна ў сувязі са сканчэннем тэрміну паўнамоцтваў.

Ён адзначыўся тым, што «дакінуў» яшчэ паўтара года калоніі палітвязню Паўлу Аўчарову

Марына Фёдарава

Яшчэ адна суддзя з суда Савецкага раёна Мінска знятая па выхадзе ў адстаўку. У судовай сістэме даўні кадр — працавала з 1996-га. 

Толькі суткамі яна пакарала людзей за палітыку як мінімум на 2874 дні. Калоніямі і хіміямі — на дзесяцігоддзі. 

Пятро Цыганок 

Пайшоў у адстаўку таксама старшыня суда Чачэрскага раёна. 

Найбольшае яго «дасягненне» ў кар'еры, па якім яго запомняць, — адпраўка трох маладых анархістаў на 2,5 года калоніі за пару налепак са знакам анархіі і словамі «Час вырашаць самім». 

Каментары17

  • Железный Дровосек
    03.10.2022
    Вы,котики,главное ешьте хорошо, вам ещё отвечать надо будет за свои художества,ведь вам не забудут ничего—даже не надейтесь. Сначала ты верой и правдой служишь не народу Беларуси,а какому-то гр.... колхознику ,а потом —ну вы ж лучше всех должны понимать,что бесплатно ничего не бывает.
  • Выгорели на работе
    03.10.2022
    Выгорели на работе.
    Следующие, пока выгорят, 2 года кошмарить белорусов будут дальше, до следующего перезначения ("выгорания").
     А если серьёзно, то перед заигрыванием с Западом, нелегитимный лукашенко и его комарилья, всегда чистят свои ряды от самых ретивых и проходящих по многочисленным, санкционным спискам. Так легче втирать очки Западу, мол смотрите - "реагируем",  "чистимся", "эволюционируем", "демократизируемся из нутри", "исправляем ошибки", "стараемся", "слышим вас" и т.д. и т.п. Такой подход работал 26 лет, почему не сработает и теперь ???
     Немного не в тему, но мне интересно, кто лукашенко вызволил из московского, пятидневного плена, хоть и через "туристическую" поездку через Обхазию ??? Ведь отрезали и от пропагандонов, и от личной охраны, и от своих операторов.....
      Похоже, что саша нашёл другого дядю вову. А другому дяде вове, ни саша, ни Беларусь не нужны без нормализованных отношении с Западом. Вот только бы трусы, саше, не натёр, "новичком", старый дядя вова, чтобы саша не соскочил к новому дяде вове.....
  • Камон
    03.10.2022
    Увольнения уже не помогут. В каждом из десятков тысяч приговоров стоят подписи на вердиктах. Бегите, крысы, хотя не даже совета не могу дать куда. Мы придём и стрясём с вас за каждый день в неволе незаконно осужденных. Найдём всех и сядете день-за-день.

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць1

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць1

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Галоўнае
Усе навіны →