Грамадства22

Год таму айцішнік Андрэй Зельцэр падчас штурму яго кватэры забіў супрацоўніка КДБ

28 верасня 2021 года на вуліцы Якубоўскага ў Мінску супрацоўнік КДБ, старшы лейтэнант Дзмітрый Федасюк быў застрэлены айцішнікам Андрэем Зельцэрам. Зельцэра застрэлілі ў адказ.

Імя 31-гадовага айцішніка Андрэя Зельцэра, які застрэліў свайго аднагодку, супрацоўніка КДБ Дзмітрыя з пазыўным «Нірвана», стала вядомае амаль адразу, а Федасюк доўгі час быў невядомы.

Праўладныя каналы даволі хутка апублікавалі відэа штурму кватэры, якое здымалі не толькі сілавікі, але і жонка Зельцэра. Праўда, кадраў, знятых на тэлефон Успенскай, так і не апублікавалі.

Ператрус у Зельцэра быў адным з тысяч такіх акцый падчас масавых рэпрэсій. Аднак гэта быў адзіны выпадак, калі ахвяра сустрэла сілавікоў са зброяй у руках.

Гэтая беспрэцэдэнтная падзея выклікала ў беларусаў буру эмоцый, а таксама шмат пытанняў. Гэта ж пацягнула за сабою сотні крымінальных спраў за каментарыі ў бок сілавікоў. Прысуды па гэтых справах працягваюць выносіць да гэтай пары. 

Таксама быў затрыманы журналіст «Камсамольскай праўды» Генадзь Мажэйка — за станоўчы артыкул пра Зельцэра ў дзяцінстве. Тады ж быў заблакаваны сайт kp.by і спыненая дзейнасць беларускай рэдакцыі. Суд над журналістам дагэтуль не адбыўся. Мажэйку ставяць у віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: аб распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130) і аб абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК), паведамляюць праваабаронцы.

Марыі Успенскай, жонцы Андрэя Зельцэра, прысудзілі прымусовае лячэнне. Яна была вызваленая ад крымінальнай адказнасці «за ўчыненыя ёю ў стане непрытомнасці грамадска небяспечныя дзеянні». 

6 кастрычніка 31-гадовага праграміста Андрэя Зельцэра пахавалі на Лясных могілках у мінскім мікрараёне Шабаны. Цела Андрэя прывезлі на могілкі наўпрост з морга, паколькі ўсім рытуальным залам загадалі адмовіцца праводзіць цырымонію развітання.

Дмітрыя Федасюка ўрачыста пахавалі 1 кастрычніка. Лукашэнка пасмяротна ўзнагародзіў яго ордэнам «За асабістую мужнасць».

Каментары2

  • даведка
    28.09.2022
    Дмитрий Федосюк потомственный сотрудник КГБ, у которого вся семья вплоть до брата из этого ведомства.
  • Василий Андреевич Пукин ул. Кольцова 3 кв. 15
    29.09.2022
    Это здесь за коммент три года дают?

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету15

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, затрыманага ў Чадзе, вызваляць разам з расіянамі

Нікол Пашынян заявіў пра гатоўнасць неадкладна падпісаць мірную дамову з Азербайджанам2

У Мінску скончылі прамыванне сетак пасля аварыі на водаправодзе2

Выдавецтва «Янушкевіч» атрымала прэстыжную амерыканскую прэмію1

Хочаце знізіць або падвысіць сваю агрэсіўнасць на 30%? Вось просты спосаб7

Прэзідэнт Сербіі прарочыць Украіне карэйскі сцэнарый1

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы10

У Гвінеі шымпанзэ скрала дзіця і забіла яго. Гэта выклікала бунт1

Сотні люксавых аўто стаяць у чарзе на мытні пад Мінскам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету15

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету

Галоўнае
Усе навіны →