Вайна11

Ноччу адбылася масіраваная атака дронаў на расійскую тэрыторыю

Па даных расійскіх паблікаў, у Ейску Краснадарскага краю РФ каля вайсковага аэрадрома прагрымелі выбухі. Акрамя Краснадарскага краю, выбухі былі ў Растоўскай, Варонежскай, Валгаградскай і іншых абласцях.

Паводле звестак Міністэрства абароны РФ, за ноч над тэрыторыяй Расіі было перахоплена 125 БПЛА. 

«67 БПЛА перахопленыя і знішчаныя над тэрыторыяй Валгаградскай вобласці, 17 — над тэрыторыяй Белгарадскай, 17 — над тэрыторыяй Варонежскай вобласці, 18 — над тэрыторыяй Растоўскай вобласці, па адным над тэрыторыяй Бранскай, Курскай абласцей і Краснадарскага краю,3 БПЛА над акваторыяй Азоўскага мора», — заявілі ў ведамстве.

Расійскія паблікі ўдакладняюць, што ў Валгаградскай вобласці адной з мэтаў БПЛА быў буйны арсенал боепрыпасаў у пасёлку Катлубань (на відэа).

Таксама БПЛА атакаваў вайсковы аэрадром у Ейску, дзе адбыўся пажар. Карыстальнікі ў групах Ейск і Краснадарскага краю распавядалі ноччу пра выбухі каля вайсковага гарадка, дзе таксама знаходзіцца аэрадром ВМФ РФ — там базуецца 859-й цэнтр баявога прымянення і перавучвання лётнага складу марской авіяцыі ВМФ РФ і 190-й навучальны змешаны авіяцыйны полк ВМФ.

У Варонежы і прыгарадзе таксама моцныя пажары пасля атакі БПЛА і працы расійскай СПА.

Каментары1

  • Факт
    29.09.2024
    З вайсковага аэрадрома ў Ейску Краснадарскага краю РФ ляталі самалёты, якія бамбілі горад Марыўпаль.

Лукша расказаў, як сустрэўся ў адной камеры з Пачобутам. І перадгісторыю іх даўняга канфлікту

Лукша расказаў, як сустрэўся ў адной камеры з Пачобутам. І перадгісторыю іх даўняга канфлікту

Усе навіны →
Усе навіны

Жудаснае ДТЗ у літоўскай Уцене — гоначны аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей, пацярпелі 14 чалавек, адзін загінуў 

Што з сітуацыяй на выезд з Беларусі раніцай у суботу?2

Ураган «Хелен» у ЗША: загінулі больш за 40 чалавек

З кастрычніка новы пакет санкцый запрацуе напоўніцу. Як да гэтай даты рыхтуюцца бізнэс і грузаперавозчыкі?1

Беларуса, затрыманага ў Чадзе, вызваляць разам з расіянамі

Нікол Пашынян заявіў пра гатоўнасць неадкладна падпісаць мірную дамову з Азербайджанам2

У Мінску скончылі прамыванне сетак пасля аварыі на водаправодзе2

Выдавецтва «Янушкевіч» атрымала прэстыжную амерыканскую прэмію1

Хочаце знізіць або падвысіць сваю агрэсіўнасць на 30%? Вось просты спосаб7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукша расказаў, як сустрэўся ў адной камеры з Пачобутам. І перадгісторыю іх даўняга канфлікту

Лукша расказаў, як сустрэўся ў адной камеры з Пачобутам. І перадгісторыю іх даўняга канфлікту

Галоўнае
Усе навіны →