Вайна

Нямецкая прэса: Калі б не пасіўнасць Германіі, Украіна даўно б перамагла Пуціна

Расійская ваенная машына не функцыянуе так, як хацелася б Уладзіміру Пуціну. Цяпер Крэмль адчайна шукае магчымасць схіліць шалі ў вайне на сваю карысць. Існуюць два сцэнарыі. І ў першым, і ў другім многае залежыць ад дзеянняў Германіі, піша нямецкае выданне Die Welt.

Пуцін і Шольц. Фота: Kremlin.ru.

Калі б Германія пастаўляла цяжкае ўзбраенне ва Украіну з 2014 года, ці хаця б з ліпеня 2021 года, або нават з 24 лютага 2022 года, Расію даўно б стрымалі, пішуць нямецкія журналісты.

Калі Германія прачнецца?

Страх перад расійскай эскалацыяй, прымат эканамічных інтарэсаў і ўпэўненасць у тым, што парадак і мір у Еўропе могуць быць дасягнутыя толькі ў супрацоўніцтве з Расіяй, працягваюць спрыяць лаяльнаму стаўленню да пуцінскай агрэсіі. Хаця нямецкія палітыкі больш не маюць ілюзій наконт Расіі, іх рэакцыя застаецца невыразнай.

Германія павінна ўзяць на сябе ініцыятыву, хутка пастаўляючы танкі, навучаючы ўкраінскіх салдат, увёўшы зоны бяспекі і праследуючы ваенных злачынцаў. Паводзіны ў гэтай вайне вызначаць будучы статус Германіі, лічаць нямецкія журналісты.

Што будзе ў 2023 годзе?

Альбо Захад будзе палітычна і эканамічна знясілены да лета 2023 года, дамаўляючыся аб прызнанні ваеннага статус-кво на ўмовах Пуціна, альбо Пуцін будзе прыціснуты да сцяны. Ён можа быць настолькі паралізаваны ў ваенным, эканамічным, палітычным і псіхалагічным плане, што яму давядзецца выбіраць паміж перамогай ва Украіне або захаваннем свайго рэжыму ўнутры краіны.

Тым часам Германія не хоча быць уцягнутай у вайну, не хоча, каб яе шантажавалі. Краіна хоча кантраляваць глабальныя наступствы вайны і не хоча дэстабілізаваць Расію.

Але якога пасляваеннага парадку, якога міру хоча дамагчыся нямецкі ўрад? Ці Украіна і Расія павінны перамагчы адначасова?

Нельга чакаць, што Расія змірыцца са сваім «Версальскім сіндромам». Вось некалькі магчымых сцэнарыяў.

Першы сцэнарый: разгром Украіны

Пры такім раскладзе Украіна прайграе. Расія працягне нагнятаць: ядзерная зброя, радыеактыўнае заражэнне, масавая эміграцыя, сістэматычнае разбурэнне інфраструктуры, рэжым тэрарызму на акупаваных тэрыторыях, спыненне паставак газу і голад у Афрыцы, — вось якой будзе яе зброя.

Адным словам, той, хто імкнецца да ўгоды з Пуціным за кошт права на самавызначэнне Украіны, Польшчы, Балтыі, Малдовы ці Грузіі, толькі павялічвае імавернасць эскалацыі вайны.

Сцэнарый другі: паражэнне Расіі

Расійская ваенная машына ўжо пашкоджаная. Стратэгічнае выкарыстанне рэсурсаў, высокадакладная зброя вялікай далёкасці, спыненне паставак, партызанская вайна, кібератакі і санкцыі, — гэта ўсё зброя Украіны.

Ідэя аб змяншэнні лаяльнасці расіян да Пуціна можа здавацца ілюзорнай, але гэтага нельга выключаць цалкам. Навіны пра апошні ўкраінскі контрнаступ ужо прасочваюцца ў расійскія папагандысцкія СМІ. Нядаўна нават кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў выступіў з рэзкай крытыкай расійскага вайсковага камандавання.

У Пецярбургу некалькі мясцовых дэпутатаў хочуць абвінаваціць Пуціна ў дзяржаўнай здрадзе і патрабуюць яго адстаўкі. Магчыма, гэта і ёсць першыя расколіны ў маналітным рэжыме.

Крытыка ідзе ад прыхільнікаў Пуціна, а не ад апазіцыі, якая ўжо знаходзіцца ў турме або ў выгнанні. Тысячы навукоўцаў, журналістаў, праграмістаў і інжынераў пакідаюць краіну. Вайна ва Украіне можа азначаць канец рэжыму.

Слабасць Пуціна адчуваюць нават партнёры Расіі, у тым ліку Турцыя, Іран, Кітай, Саудаўская Аравія, краіны Цэнтральнай Азіі і Егіпет. Расійскаму прэзідэнту цяпер нават даводзіцца дамагацца паставак зброі ў Ірана і Паўночнай Карэі. У расійскіх вайскоўцаў ёсць запасы зброі і боепрыпасаў, але сляпое падпарадкаванне камандзіру важнейшае за поспех ваеннай аперацыі. Ахілесава пята рускай арміі — яе жорсткая іерархія.

Каментары

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?8

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Усе навіны →
Усе навіны

У Пружанскім раёне выпадкова застрэлілі паляўнічага4

У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?6

У якія еўрапейскія краіны ездзілі беларусы ў 2024 годзе?3

Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны10

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»9

Разведка Паўднёвай Карэі: УСУ ўзялі ў палон паўночнакарэйскага салдата2

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

Бразільскі язык, аргенцінскія крэветкі і беларускія агуркі. Якія цэны ў пераднавагоднім Мінску?

Старшыня СААЗ не можа пакінуць Емен праз ізраільскія авіяўдары. Адзін з іх ледзь не трапіў па ім самім

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?8

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Галоўнае
Усе навіны →