Свет44

«Жахлівы хаос» і перагібы паўсюль. Нават расійскія чыноўнікі і прапагандысты сталі крытыкаваць ход абвешчанай Пуціным «частковай» мабілізацыі

Абвешчаная мабілізацыя выявіла такую ​​колькасць прабелаў і пытанняў і праходзіць такім чынам, што стала аб'ектам паўсюднай крытыкі — хоць раней любая кампанія, абвешчаная прэзідэнтам Пуціным, станавілася сакральнай. Сярод губернатараў, прапагандыстаў, чыноўнікаў — разброд і хістанне, яны ўпершыню публічна і жорстка лаюць ваеннае ведамства, піша тэлеграм-канал «Можем объяснить».

Галоўрэд прапагандысцкага RT Маргарыта Сіманьян заявіла, што шкоднікі і пятая калона затаіліся ў ваенкаматах і наўмысна зрываюць мабілізацыю. «Будем разбірацца з кожным выпадкам. Будзем правяраць і дабівацца пакарання шкоднікаў. […] Назваць канкрэтныя нумары ваенкаматаў і прозвішчы ваенкамаў, ці не трэба пакуль? Разъюшваюць людзей, вось як спецыяльна, як на злосць. Як быццам Кіевам засланыя», — злуецца Сіманьян у сваім канале і просіць дасылаць ёй выпадкі «перагібаў».

На думку прапагандысткі, «людзей вымарожвае не частковая мабілізацыя як такая, а хамства і беззаконне. Так было і так будзе заўсёды. Не злуйце людзей», — прыгразіла ваенкамам галоўрэд RT.

Тэлепрапагандыст і дэпутат Андрэй Мядзведзеў падтрымлівае Сіманьян: «А ці можна правесці мерапрыемства нармальна, без гонкі за справаздачамі і іншых ідыятызмаў?»

Абараніць мужчын ад нядбайных ваенных камісараў вырашыў і Уладзімір Салаўёў: ён адкрыў telegram-бот у якім дапамагаюць тым, каго прызвалі «па памылцы». Чат-бот для такіх выпадкаў з'явіўся і ў прапагандысцкага СМІ Readovka, і ў шэрагу рэгіёнаў з падачы губернатараў.

 «Мяркуючы па водгуках [у ваенкаматах] ёсць і сапраўдныя ворагі маёй Радзімы. Я зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб пра тых, хто сваім стаўленнем да службы дапамагае саперніку, даведаліся адпаведныя органы. У кожнага зламанага аўтамата будзе прозвішча, імя і імя па бацьку», — абяцае Z-ваенкар Яўген Паддубны.

Кіраўнік Мінлічбы Максут Шадаеў пайшоў супраць супрацоўніка АП, кіраўніка СПЧ Валерыя Фадзеева, які прапаноўваў даваць адтэрміноўку толькі тым ІТ-спецыялістам, якія працуюць у сферы ваеннага прызначэння. Шадаеў настойвае, што айцішнікі неабходныя і ў цывільных сферах.

Губернатары Уладзімірскай, Белгарадскай, Магаданскай абласцей і Севастопаля як па разнарадцы выступілі з крытыкай ваенкаматаў за перагібы на месцах і незаконны прызыў усіх спрэс, а менавіта — мужчын старэйшых за 50, людзей з відавочнымі і хранічнымі праблемамі здароўя і шматдзетных бацькоў. Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў пахваліўся, што пры яго ўдзеле ўдалося выратаваць ад мабілізацыі 75 чалавек.

У самім Мінабароны, па звестках Mash, таксама жорстка раскрытыкавалі ваенкаматы за халатны падыход да фармавання рэзерву, а намеснік міністра абароны, генерал войска Зміцер Булгакаў, які адказваў за забеспячэнне тылу, ужо паплаціўся сваёй пасадай.

Мабілізацыя адбываецца ў жахлівым хаосе, тлумачыць палітолаг Фёдар Крашаніннікаў. «Пра перагібы кажуць не толькі губернатары, але і Валодзін, і патрыятычныя каналы. Негатыўная рэакцыя на прызыў хворых, пажылых, выпадковых людзей — накіраваная на федэральныя ўлады і самога Пуціна. Таму дадзеная каманда ўсяляк выпраўляць памылковыя рашэнні і мінімізаваць палітычную шкоду», — кажа эксперт.

«Гэтыя заявы — рэакцыя на адчуванне страты кіраванасці працэсу і адначасова спроба перанесці адказнасць за перагібы на каго-небудзь яшчэ», — пракаментаваў дэмаршы чыноўнікаў і прапагандыстаў кіраўнік фонду «Пецярбургская палітыка» Міхаіл Вінаградаў.

Каментары4

  • a.hto.tam.idze
    26.09.2022
    Таварыш Хло нават на адпачынак не можа з'ездзіць - усё пачынае руйнавацца. Ну нічога, цар звернецца - навядзе парадак адразу, а вінаватых пакарае!
  • K
    26.09.2022
    Проста сюсюкаюць, каб маскалі покі ня рыпаліся, а проста йшлі ў надзеі што ўсёж разьбяруцца й выправяць "перагібы". Пакуль не апынуцца ва Ўкраіне й выпраўляць ужо няма будзе чаго.
  • Belarus2020
    26.09.2022
    Больш хаосу - хутчэй перамога над цемрашаламі.

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Усе навіны →
Усе навіны

Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»1

Дзяўчына ў Расіі пакінула водгук пра касіра, які пахне як скунс. А пасля закруцілася — псіхбальніца, хэйт, вэбкам-мадэль і нават суіцыд13

Фрыдман: Уся гэтая рыторыка пра ўдзел Лукашэнкі ў перамовах ужо надакучыла ўкраінцам7

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

Пад пераслед трапіў вядомы віцебскі блогер3

МНС: Уладальнік згарэлага ГЦ у Віцебску не ліквідаваў раней выяўленыя парушэнні1

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы13

Сталі вядомыя імёны пяці вызваленых палітвязняў — іх прымусілі зачытаць у фільме АНТ палітычную заяву7

Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Галоўнае
Усе навіны →