«Мы яго паклікалі, але ён ужо збег». Ціханоўская ледзь не сустрэлася ў Нью-Ёрку з Макеем
Як стала вядома «Нашай Ніве», у кулуарах сесіі Генасамблеі ААН Святлана Ціханоўская ледзь была не сустрэлася з афіцыйным прадстаўніком лукашэнкаўскага рэжыму, міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Але не задалося.
«На выхадзе з будынка Генасамблеі ААН Ціханоўская перасеклася з Уладзімірам Макеем. Ён выходзіў з будынка разам з дэлегацыяй. А ў лобі знаходзілася Святлана разам са сваёй дэлегацыяй. Ён пабачыў Ціханоўскую і прыспешыў крок. Мы яго паклікалі, але ён ужо збег», — расказаў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Святлана Ціханоўская ўжо сустрэлася з прэзідэнтам Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, а таксама кіраўнікамі Польшчы і Літвы Анджэем Дудам і Гітанасам Наўседам. Акрамя таго, адбыліся сустрэчы з генсакам Рады Еўропы Марыяй Пейчынавіч-Бурыч, прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі АБСЕ Маргарэтай Сэдэрфельт, міністрамі замежных спраў Эстоніі, Фінляндыі, Літвы, Аўстрыі, Латвіі, Іспаніі, Партугаліі, Польшчы.
Акрамя палітыкаў, дэмакратычная лідарка Беларусі правяла перамовы з гендырэктарам Google Сундарам Пічам, віцэ-прэзідэнтам Meta Нікам Клегам.
Каментары