Грамадства55

Мабілізацыя непазбежная і ў Беларусі? Тлумачаць спецыялісты

Ці будзе абвешчаная мабілізацыя і ў Беларусі? Такое пытанне ўзнікае пасля заявы Уладзіміра Пуціна аб «частковай мабілізацыі» ў Расіі. Аляксандр Лукашэнка стварыў з Расіяй «Саюзную дзяржаву». Ці зможа зараз Беларусь ухіліцца ад правядзення мабілізацыі? «Наша Ніва» распытала эксперта па пытаннях бяспекі Аляксандра Алесіна і папрасіла пракаментаваць кіраўніка BISS Пятра Рудкоўскага. 

Фота з сацсетак

Паводле «саюзнай дамовы», Беларусь абавязаная ваяваць у выпадку, калі Расія падвергнецца агрэсіі.

«У выпадку з Украінай неабходна, каб Вярхоўная Рада аб'явіла вайну Расіі або Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі заявіла, што яна знаходзіцца ў стане вайны з Украінай. Тады ўступае ў сілу Саюзная дамова Беларусі і Расеі, па якой бакі абавязваюцца абараняць тэрыторыі адзін аднаго як свае ўласныя, — тлумачыць Аляксандр Алесін.

 — Толькі тады Беларусь аб'яўляе мабілізацыю, разгортвае сваё войска, здымае тэхніку з захоўвання і пачынае ваенныя дзеянні.

Пакуль Расійская Федэрацыя не змяніла статус аперацыі са «спецыяльнай ваеннай» на «вайну» і не ўвяла ваеннага становішча, то тое, што адбываецца ў Расіі, з'яўляецца прыватнай справай гэтай краіны, для Беларусі ніякіх прававых наступстваў быць не можа», — тлумачыць ён. 

Ці можа так стацца, што вайна ўсё ж будзе абвешчаная адным з бакоў? «У такім выпадку Беларусь будзе абавязана пачаць ваенныя дзеянні на баку Расійскай Федэрацыі і ў якасці першага кроку — аб'явіць мабілізацыю», — кажа эксперт. 

Аляксандр Алесін лічыць, аднак, што імавернасць такога развіцця падзей не вельмі вялікая. 

«Расія вуснамі Пуціна заявіла, што яна не будзе мяняць статус спецыяльнай ваеннай аперацыі, гэта не ў яе інтарэсах», — мяркуе Алесін. 

«Праз тэрыторыю Украіны працягваецца транзіт расійскага газу і іншых рэсурсаў. І за гэта Украіна, як ні парадаксальна, працягвае атрымліваць ад Расіі грошы. Частку гэтых сродкаў яна выкарыстоўвае для вядзення баявых дзеянняў супраць Расіі», — звяртае ўвагу эксперт. 

Навошта ж Пуцін аб’явіў «частковую мабілізацыю»?

«У Расіі вельмі вялікі фронт і ім не хапае сілы. Некаторыя ўчасткі нават прыкрытыя не вайсковымі часцямі, а сіламі Нацыянальнай гвардыі, САХРа.

Украіна аказалася больш сур'ёзным супернікам, чым думалі ў Расіі.

Пасля аперацыі пад Харкавам Расія ўсвядоміла, што без дадатковых сіл яна няздольная ўзяць пад кантроль Украіну, узяць тую тэрыторыю, якую яна сабе пазначала.

Калі верыць словам Сяргея Шайгу, зараз мабілізуецца толькі 300 тысяч. Такая мабілізацыя сапраўды частковая, таму што грошай трэба вельмі шмат на гэта, а Расія адчувае эканамічныя цяжкасці. І зараз можа сабе дазволіць толькі такую ​​колькасць людзей, якіх яна можа ўзброіць, даць заробак і забяспечыць сацыяльным пакетам.

Улічваючы, што самыя маладыя, працаздольныя, тыя, хто яшчэ не вызначыўся ў жыцці, не маюць дастатку, частка з іх палічыць, што гэта спосаб заробку. Грошы, якія будуць налічаныя, вялікія.

Цяпер у Расіі яшчэ ёсць некаторае беспрацоўе з-за закрыцця некаторых прадпрыемстваў і санкцый. Такім чынам, рашаецца і другая праблема. Сацыяльна небяспечны элемент, моладзь, якая страціла працу, можа быць прызваная на вайсковую службу», — падсумоўвае Аляксандр Алесін. 

Палітолаг, кіраўнік BISS Пётра Рудкоўскі таксама лічыць, што мабілізацыя ў Беларусі малаімаверная.

«Па маіх ацэнках, зараз дубль два ў стасунку да таго, што было 24 лютага: Пуцін з-за правалу так званай «спецаперацыі» аб'яўляе новую ваенную кампанію з відазмененымі мэтамі і з уключэннем мабілізацыі.

Лукашэнка, аналагічна як у лютым, узмацняе прарасійскую і антызаходнюю рыторыку і гэтым, хутчэй за ўсё, яго «падтрымка» абмяжуецца.

Адпадае таксама неабходнасць прадстаўляць беларускую тэрыторыю з-за іншай геаграфіі ваенных дзеянняў.

Беларусь і Расія — саюзныя дзяржавы. Там ёсць даволі расплывісты пункт пра тое, што «атака на адну з членаў Саюзнай дзяржавы разглядаецца як атака на Саюзную дзяржаву у цэлым» і што ў такім выпадку будуць прымяняць адпаведныя меры. 

Практычнае значэнне гэтага запісу мінімальнае: па-першае, з-за расплывістасці фармулёўкі. У чым маюць заключацца гэтыя «меры»? Напрыклад, Лукашэнка можа гучна асудзіць «атаку на саюзніка».

Па-другое, усё бачна па функцыянаванні АДКБ. У адрозненне ад Саюзнай дзяржавы, гэтая арганізацыя спецыяльна створана дзеля калектыўнай абароны ў выпадку вонкавай пагрозы. Арменія ўжо два разы звярталася з просьбай абараніць ад Азербайджана. І нічога. 

Так што тут у канчатковым плане ўсё будзе залежаць ад нефармальных узгадненняў. Лукашэнка, калі яго не прыціснуць цалкам, не будзе ў гэта лезці», — тлумачыць палітолаг. 

Чытайце таксама: 

У Расіі праходзяць акцыі супраць мабілізацыі. Удзельнікам пратэстаў пагражаюць турмой да 15 гадоў

Расія афіцыйна прызнала, што за 7 месяцаў страціла больш вайскоўцаў, чым за 4 гады Афганістана і Першую чачэнскую

Масква спяшаецца з фэйкавымі рэферэндумамі, множыць пагрозы. Ці можа быць атамны ўдар? І што азначаюць сінхронныя заявы Лукашэнкі?

Каментары5

  • Родная мать
    21.09.2022
    Короче, белорусы, в 1994 году выбрали чуму войны и чужую войну в которой придётся помирать белорусам !!!
      лукашенко не может обойтись без войны, для него война - мама родна, чтобы сохранять миллиарды долларов опускающихся в карман семьи лукашенко.

  • бункерная многоходовочка на лабутенах
    21.09.2022
    «Цяпер у Расіі яшчэ ёсць некаторае беспрацоўе з-за закрыцця некаторых прадпрыемстваў і санкцый. Такім чынам, рашаецца і другая праблема. Сацыяльна небяспечны элемент, моладзь, якая страціла працу, можа быць прызвана на ваенную службу» - вместо выплаты пособий по безработице, в кремле решили, что дешевле закупить 300 тыс. пакетов, и несколько тысяч «лад гранта» для официальной статистики и пропагандистских репортажей как путинское государство «своих не бросает» и «заботится» о семьях погибших «героев». Фашизм он такой, а русский имперский фашизм (рашизм) уже принимает формы нацизма.
  • мучает вопрос
    21.09.2022
    А что означает частичная мобилизация - это когда назад доставят в пакете по частям? И когда на фронт пойдут пропагандисты, олигархи и их дети? Или это не по их части, а по части рабов и холопов - поэтому и частичная?

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку5

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал ва Украіне: вайсковец катаваў падначаленых і прыкрываўся сваімі сямейнымі сувязямі7

Тры сцэнары, па якіх «Белтэлекам» стане мабільным аператарам9

У Мінску заўважылі абрыкосы амаль па 100 рублёў за кілаграм

Напярэдадні СБУ прад'явіла падазрэнне забітаму ў Маскве генерал-лейтэнанту за прымяненне хімічнай зброі2

Латвійскі баскетбаліст Ціма скончыў жыццё самагубствам у цэнтры Масквы — на дзень нараджэння былой жонкі, спявачкі Седаковай1

У Маскве падарвалі генерал-лейтэнанта і яго памочніка4

У Беларусі распаўсюдзяць Віфлеемскі агонь, але даставяць не з Віфлеема

Улады знайшлі спосаб забяспечаць насельніцтва айчыннай свінінай. Вось план5

Былы кіраўнік МЗС Літвы пра Макея: Я казаў яму, зрабіце нармальныя выбары. Што вы ўвесь час нейкія рэпрэсіі?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку5

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →