Меркаванні1111

Палітолаг: «Дзень народнага адзінства» прайшоў у фармаце дня распальвання варожасці

17 верасня Аляксандр Лукашэнка выступіў на форуме «Гэта наша гісторыя», прымеркаваным да афіцыйнага свята — Дня народнага адзінства. У сваёй прамове ён працягнуў кампанію распальвання нянавісці да Польшчы і да Захаду ў цэлым, піша ў сваім блогу на сайце «Радыё Свабода» аналітык Юрый Дракахруст.

Лукашэнка падчас выступу 17 верасня. Скрыншот з відэа

«Знайшлося ў ёй месца і наўпроставаму трызьненню кшталту таго, што Польшча атрымала сваю незалежнасьць ад ленінскага Саўнаркама, а польскія эліты і сёння называюць Заходнюю Беларусь «крэсамі ўсходнімі».

Паводле яго «вяртанне» (насамрэч усталяванне) свята 17 верасня — гэта «адказ на новыя спробы Захаду падзяліць беларускі народ па жывому і разарваць на кавалкі краіну». Калі гэта Захад хацеў менавіта падзяліць Беларусь, акрамя як у скрыўленай свядомасці Лукашэнкі?

Ён у сваёй прамове прапанаваў арыгінальную трактоўку БНР. Паводле яго, заснавальнікі рэспублікі думалі толькі пра ўладу, як і іх нашчадкі ў 2020 годзе. Выглядае, што гэта псіхалагічнае праецыраванне сваёй уласнай неспатольнай прагі ўлады на іншых — на сваіх сучасных апанентаў і на іх папярэднікаў.

Цалкам недарэчна прагучала і тэза: «развал Украіны ўжо пачаўся». Гэта — на ўзроўні пыхлівых заяваў напярэдадні вайны і ў яе першыя дні пра «тры дні», праз якія Украіна будзе разгромленая. Украіна выстаяла ў вайне больш чым паўгода.

Цяпер яна адзіная, як ніколі. Частка яе акупаваная агрэсарам, але гэта ў любым выпадку не развал. І да гэтай акупацыі, да дапамогі агрэсару Лукашэнка мае наўпроставае дачыненне.

Асабліва неадэкватнай прагучала тэза пра «развал Украіны» на фоне расійскай паразы ў Харкаўшчыне.

Напэўна, цэнтральная тэза ўсёй прамовы Лукашэнкі: што толькі разам з усходнеславянскімі братамі беларусы квітнелі, а разам з Захадам — гібелі. Досыць прымітыўная трактоўка складанай беларускай гісторыі, але яна павінна спадабацца ў Маскве. Хаця там яе трактуюць яшчэ прасцей: што Беларусь — гэта Расія.

Прыгадваючы ў сваёй прамове праз слова сувэрэнітэт, Лукашэнка ніводнага разу не прыгадаў, што з сувэрэннай беларускай зямлі ляцяць ракеты аднаго ўсходнеславянскага народа на галовы іншага. І што альбо ў яго ніхто на гэта і не пытаецца дазволу, і тады якая гаворка пра беларускі сувэрэнітэт, альбо ён ухваляе гэтую агрэсію аднаго ўсходнеславянскага народа супраць іншага, і тады якая гаворка пра братэрства?

Напэўна, імпэту Лукашэнку надаў яго ўдзел у саміце ШАС, сустрэчы з кіраўнікамі шэрагу ўплывовых краін свету, якія ў большай ці меншай ступені настроеныя па-антызаходніцку. Лукашэнка прыгадаў падчас прамовы свае размовы ў Самаркандзе як доказ злавеснай глабальнай ролі Вашынгтона.

Не выключана, што паўплывала і пазіцыя Захаду, у прыватнасці, Еўрасаюза. Днямі яна была выкладзеная ў інтэрв'ю DW прэс-сакратаром Саюза Петарам Стана. Сутнасць гэтай пазіцыі — што за рыторыку і нават за дробныя крокі па лібералізацыі ЭС ісці на саступкі Лукашэнку не збіраецца. Спадар Стана сфармуляваў гэта публічна, напэўна, непублічна гэтая пазіцыя да беларускіх уладаў была данесеная раней».

Каментары11

  • "°∆°"
    19.09.2022
    " суверенитет - это не икона , на которую нужно молиться "... какое единение может быть между **пой и разорвавшей её ментовским дубиналом ?
  • Абу
    19.09.2022
    Што яны яшчэ могуць?
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    19.09.2022
    У сваёй прамове ён працягнуў кампанію распальвання нянавісці да Польшчы 
    Адкуль растуць карані такой нянавісці? Улічваючы тое, што Лукашэнка старэйшы за мяне ўсяго на паўгода, то мы ў школе вучыліся па тых самых падручніках... 
    Я згадваю падручнік "Гісторыя БССР"... Гартаў я яго, як памятаю... Малюнкі з пахілымі хатамі, саламянымі стрэхамі, дарогі -- адно суцэльнае месіва гразі і лужаў, двое нейкіх мужыкоў сядзяць пад хатай, ногі якіх закутыя ў бэлькі...

    Адразу прыходзіць да цябе ўсведамлення непрыняцця такой гісторыі свайго народа, яе поўнае адрынанне! Былі мы рабамі ў польскіх паноў і літоўскіх феадалаў і толькі вялікі русі народ прыходзіў вызваляць сваіх малодшых братоў ад іншаземнага рабства! 

    А літаратура? -- А хто там ідзе ў  агромністай такой грамадзе? Беларусы! А што яны нясуць на сваіх плячах? Крыўду! (Са школы да самай пенсіі памятаю, ніяк не вытравіць з мазгоў!)..... --  Не пакідайце мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі! 

    Усюды толькі плач, енкі і стогны! Каму патрэбная такая гісторыя і літаратура! Гісторыя рабоў і халопаў! Не дзіва, што стаяць цяпер бясконцыя чэргі за "карткай паляка". Хто хоча быць нашчадкам рабоў?

    Вось, летувісы -- напісалі сабе гісторыю-фэтэзі і помнік Вітаўтасу (бадай вас пранцы!) поставілі ў Коўне, а ля ног статую 4 рабоў -- беларуса, татарына, паляка і немца! І не пераймаюцца! Вучыцеся!

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?5

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Усе навіны →
Усе навіны

Адміністрацыя Пуціна даручыла віцэ-губернатарам рыхтавацца да заканчэння вайны і фармаваць «вобраз перамогі»15

Афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага24

«Схапілі і панеслі. Некалькі разоў паспелі ўдарыць». Беларус расказаў пра сваё затрыманне ў Грузіі1

Ціханоўская: Мы не павінны дазволіць дыктатарам пасварыць беларусаў і літоўцаў15

Лукашэнка: Тое, што адбываецца ў беларускім кінематографе, гэта проста ганьба13

Адкуль узяўся «кулямёт з феерверкаў» на пратэстах у Грузіі?8

Прызначылі кіраўнікоў трох буйных кампаній1

Былы сакратар патрыярха Маскоўскага: Кірыл лічыць сябе важнейшым за Пуціна13

Міністра па падатках адправілі ў Магілёў на новую пасаду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?5

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?

Галоўнае
Усе навіны →