Ключавы горад у Харкаўскай вобласці паўгода знаходзіўся пад расійскай акупацыяй. Украіна вярнула яго пад свой кантроль некалькі дзён таму.
Здымкі, зробленыя фатографам Хуанам Барэта 10 верасня, публікуе BBC News. На іх бачна, як выглядае Балаклея пасля адступлення расійскай арміі. Расійскі гарнізон з горада збег у кірунку Ізюма.
У нядзелю галоўнакамандуючы ВСУ Валерый Залужны паведаміў, што з пачатку верасня Украіна вярнула пад свой кантроль больш за 3000 квадратных кіламетраў тэрыторыі.
Каментары