Ціханоўская сустрэлася з Арастовічам. Ён запэўніў, што ніводны ўкраінскі снарад не ўпадзе на Беларусь
Сёння ў Вільні адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны Аляксеем Арастовічам.
Ціханоўская падзякавала Арастовічу за падтрымку беларусаў. У адказ ён сказаў, што «памылкай будзе прадстаўляць беларусаў людзьмі, не здольнымі на супраціў». Падчас размовы Арастовіч адзначыў, што добра разумее сітуацыю ў Беларусі, і вылучыў ролю падпольнага супраціву. Ён таксама падкрэсліў, што ўкраінцы не ставяць знак роўнасці паміж дзеяннямі Лукашэнкі і беларусаў.
Аляксей Арастовіч запэўніў Святлану Ціханоўскую, што ніводзін украінскі снарад не ўпадзе на беларускую тэрыторыю.
Палітыкі абмеркавалі ролю прадстаўніка па справах беларусаў ва Украіне, які будзе абараняць інтарэсы беларусаў ва ўрадзе, і сінхранізацыю павесткі дзвюх краін, каб свабодная Украіна і дэмакратычная Беларусь гаварылі ў адзін голас, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Святланы Ціханоўскай.
Каментары