«Аліварыя», міжнародная кампанія Remondis і вялікі гарадскі пікнік Vulitsa Ezha аб'яднаюць намаганні і стануць першымі, хто прыме ўдзел у рэалізацыі новай экспазіцыі «Японскі сад» у Батанічным садзе. Таксама на 20-м юбілейным фестывалі 3 верасня з'явіцца першая ў Беларусі «адказная» экалаўка з перапрацаванага пластыка. Пазней партнёры дапамогуць таксама з пасадкай раслін японскай флоры і аднаўленнем газонаў, піша Blizko.by.
«Японскі сад» плануецца закласці на пляцоўцы побач з аранжарэяй. Рэалізоўваць праект будуць паступова на працягу гэтага і наступнага года, прыцягваючы партнёраў.
Першым элементам лакацыі стане экалагічная лаўка ад «Аліварыі». Яе спецыяльна для праекта вырабіла адзіная ў СНД кампанія, якая спецыялізуецца на вытворчасці вырабаў з перапрацаванай сыравіны. Антывандальная экалаўка важыць больш за 100 кг, яна даўгавечная і можа быць перапрацаваная яшчэ не адзін раз. Для яе вырабу патрабуецца каля 3 тысяч ПЭТ-бутэлек.
«Аліварыя», як сцвярджаецца, стане першай кампаніяй, якая ўсталюе такое паркавае палімеркампазітнае збудаванне ў Беларусі, у складзе якога — выключна экаматэрыялы без дадання хімікатаў. Для вырабу выкарыстоўваюцца палімеры, якія прымяняюцца ў харчовай прамысловасці, і пясок.
Устаноўка экалаўкі ад «Аліварыя» прэзентуецца як рэальны прыклад таго, як смецце можа стаць карысным, а правільнае выкарыстанне адыходаў дапамагае захаваць дрэвы і ачысціць асяроддзе ад пластыка.
Фестываль Vulitsa Ezha, заканчваючы летні сезон і сыходзячы на вакацыі, збіраецца аднавіць газоны ў Батанічным садзе: для іх ужо закупленае насенне дацкай травы, а для батанічнай экспазіцыі «Японскі сад» каманда праекта перадасць Батанічнаму саду сакуру.
Каментары
а тая шкляная, на якой немагчыма сядзець, што - не ў залік?
але каму гэта сапраўды цікава?
усе ж даўно не тут
ну але прыхільніку Магамаева і рашэн водка такое можа падабацца канечне. не вапрос)