Галоўнага рэдактара «Народных навінаў Віцебска» Сяргея Серабро выклікалі ў ГУБАЗіК
Пра гэта ён сам паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Журналіст напісаў:
«Выклікалі ў ГУБОП па падзеях 2020 года. Больш пакуль нічога не ведаю».
У кастрычніку 2020 года Сяргея Серабро, а таксама іншых віцебскіх журналістаў Таццяну Мацвееву і Алеся Пілецкага міліцыянты затрымлівалі для прафілактычнай гутаркі. Тады журналісты меліся асвятляць мірнае шэсце ў Віцебску, але замест таго апынуліся ў аддзеле ўнутраных спраў Першамайскага раёна. Паводле слоў Сяргея Серабро, ніякіх прэтэнзій у міліцыянтаў тады не было.
Працягу гэтая гісторыя тады не мела. Што да іншых калег, якія разам з Сяргеем Серабро трапілі ў міліцыю ў кастрычніку 2020-га, то фатограф Алесь Пілецкі даўно пакінуў Беларусь, а журналістку Таццяну Мацвееву якраз цяпер судзяць па адміністрацыйнай справе.
У лютым гэтага года Сяргея Серабро зноў затрымлівалі ў Віцебску, міліцыянты цікавіліся, ці збіраецца ён удзельнічаць у антываенных пратэстах. Пазней яго вызвалілі без складання пратакола.
Гэтым разам Сяргей Серабро таксама паспяхова выйшаў з ГУБАЗіКа, напісаўшы ў сацсетках:
«Я на свабодзе. Усё норм. Ніякіх эксцэсаў не было. Даў «объяснение», як асвятляў падзеі 2020-га».
Каментары