Каханне і сэкс1717

«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта 

Апошнія адносіны ў Мікалая былі два з паловай года таму. З тых часоў у хлопца ніяк не атрымліваецца знайсці каханую. «Большасць вядзецца толькі на грошы», — кажа. Ён павесіў аб'яву на машыну: шукаю дзяўчыну для сур'ёзных адносін. Праект «1906» даведаўся, якія патрабаванні ў хлопца і чаму тындар яму ў гэтым не памочнік. Мы перадрукоўваем гэты тэкст.

Машына Мікалая з тым самым надпісам

«Гэта крык душы, — кажа Мікалай. — Пакаленне ж сучаснае, усе знаёмяцца ў інтэрнэце, але я вырашыў вылучыцца, зрабіць налепку на машыне.

Пачаў так шукаць дзяўчыну, таму што ў наш час, у маім узросце (мне 22 гады), большасць дзяўчат вядуцца на грошы. Напісаў, каб адразу зразумела ўсё было». 

Мікалай. Фота: сацсеткі

Асабіста ў Мікалая досведу, каб дзяўчына цягнула з яго толькі грошы, не было. Яму пра такія выпадкі расказвалі сябры і знаёмыя. 

«Калі, напрыклад, узяць тую ж самую вуліцу Зыбіцкую, то там у дзяўчат як? Ідуць выпіць і знайсці тых, хто за гэта заплаціць.

Я напрыканцы мая вярнуўся з войска. І неяк светапогляд наконт адносін моцна памяняўся. Большасць дзяўчат, нават хлопцаў майго ўзросту, сядзяць у бацькоў на шыі. Многія дзяўчаты шукаюць мужчын з грашыма, але яны не ў курсе, як цяжка гэтыя грошы зарабляць.

Траўматычнага досведу нейкага ў мяне не было, проста бачу, што такіх дзяўчат шмат. Зразумелая справа, што калі вы кудысьці ідзяце, то хлопец павінен заплаціць, гэта этыкет», — расказвае ён. 

З апошняй дзяўчынай, якая была ў Мікалая два з паловай года таму, яшчэ да арміі, адносіны не склаліся. 

«У нейкі момант мы перасталі разумець адно аднаго, — дзеліцца ён. — Працягваліся адносіны 7 месяцаў.

Мне проста хочацца з чалавекам быць на адной хвалі, каб мы разумелі адно аднаго. Гэта складана, мусіць. Вядома, могуць быць сваркі, але ж іх можна вырашыць без крыку, біцця посуду.

Я спрабаваў знаёміцца з дзяўчатамі ў жыцці, але ў асноўным яны ўсе альбо занятыя былі, альбо адмаўлялі. Калі ісці знаёміцца ў нейкі клуб ці калі дзяўчына падвыпіла, то тут ужо прасцей. Калі яны цвярозыя, пазнаёміцца ў разы складаней». 

Фота: сацсеткі

Мікалай кажа, што ён шукае менавіту тую, з якой можна будзе будаваць сур’ёзныя адносіны. Сэкс на адзін раз яго не цікавіць.

«І ў мяне такога не было. Не разумею проста, у чым сэнс. І, дарэчы, дзяўчаты, якія мне трапляліся, сур'ёзных адносін чамусьці не хацелі.

Яшчэ спрабаваў знаёміцца ў тындары, «Баду» і на іншых сэрвісах. Неяк не склалася. Там усе шукаюць сэкс на адзін раз або каб іх звадзілі куды-небудзь. Часцей за ўсё ў такіх дзяўчат ёсць некалькі кавалераў, якімі яны карыстаюцца па чарзе», — лічыць Мікалай. 

Хлопец мяркуе, што пасля 25 гадоў паводзіны ў дзяўчат мяняюцца. 

«У іх гэта нейкім чынам праходзіць.

Часта яшчэ ў дзяўчат ёсць загоны наконт мінулых адносін, пасля якіх яны не давяраюць хлопцам. Гэта таксама з узростам праходзіць.

Не мае значэння, колькі ёй будзе гадоў, якога колеру валасы, вочы, высокая ці нізкая. Проста, каб была добрая, клапатлівая, умела высвятляць праблемы адразу.

У цэлым усё залежыць ад зносін. Калі знаёмішся ў інтэрнэце, можаце перапісвацца дзень-два, а бывае, што нават сустрэнецеся некалькі разоў. Далей ужо складаецца ў цябе псіхалагічны партрэт, уражанне аб чалавеку. З гэтага можна зразумець, твой чалавек ці не», — расказвае ён. 

Ва ўсіх сяброў хлопца ёсць дзяўчаты, у некаторых нават нявесты. Мікалай сярод іх адзін без пары.

«Я шмат працую (займаюся машынамі), але час удзяліць дзяўчыне, кудысьці з'ездзіць ці схадзіць, заўсёды знайду. Тут галоўнае жаданне.

Грошы ў мяне ёсць. На машыне гэта я ўжо больш жартам. Працую з 16 гадоў, зарабіў. Гатовы траціць на дзяўчыну 500 рублёў у месяц. Сюды ўваходзіць кудысьці схадзіць і нешта набыць», — падсумоўвае ён. 

Чытайце таксама:

«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць

«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім

«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»

Каментары17

  • Анатоль Ляксееў
    15.08.2022
    Хлопец лезе ў хамут, як апантаны.
  • Багіня
    15.08.2022
    ку-ку, ку-ку, ку-ку
    хлапец зусім ку-ку

    ён ужо і падлічыў, колькі гатовы траціць - 500 рублеў
    відаць, Габсек яшчэ той!
  • прахожы
    15.08.2022
    Багіня, хлопец САМ ЗАРАБЛЯЕ! 

«Найгоршы канцэрт у маім жыцці»: беларуска паскардзілася на выступ «Іванушак» у Мінску і набрала 2 мільёны праглядаў11

«Найгоршы канцэрт у маім жыцці»: беларуска паскардзілася на выступ «Іванушак» у Мінску і набрала 2 мільёны праглядаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка афіцыйна стала першай ракеткай свету4

МЗС: Украіну не папярэджвалі пра тэлефанаванне Трампа Пуціну2

Чэргі на польскай мяжы зніклі1

Сябры спевака Дзядзі Вані пацвярджаюць: ён у СІЗА1

Алексіевіч: Пазняк ніяк не можа пагадзіцца, што яго час прайшоў124

У IT-вёсцы пад Мінскам прадаюць стыльны дом2

Трамп пазваніў Пуціну? Ёсць інфармацыя, але Масква абвяргае30

Кіраўнік Віцебскай вобласці расказаў пра спаборніцтва з іншымі абласцямі па колькасці подпісаў за Лукашэнку6

Ці лічыцца дармаедам жанчына, якая выхоўвае дзіця і не працуе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Найгоршы канцэрт у маім жыцці»: беларуска паскардзілася на выступ «Іванушак» у Мінску і набрала 2 мільёны праглядаў11

«Найгоршы канцэрт у маім жыцці»: беларуска паскардзілася на выступ «Іванушак» у Мінску і набрала 2 мільёны праглядаў

Галоўнае
Усе навіны →