Грамадства55

«605 рублёў за адзін дакумент ці чакайце да сакавіка». Як беларусы робяць апастылі ў краіне і ў пасольствах за мяжой

Чэргі па апастыль у Беларусі расцягнуліся больш чым на 8 месяцаў. На гэтым фоне растуць цэны на паслугі ад пасярэднікаў, якія прапаноўваюць скараціць час чакання да 3—4 месяцаў. Ëсць і іншыя лайфхакі.

Часова ўведзены папярэдні запіс на прыём

Апастыль — гэта штамп, які згодна з Гаагскай канвенцыяй 1961 года надае юрыдычную сілу дакументам, выдадзеным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, за мяжой. У залежнасці ад тыпу дакумента і краіны, дзе вам трэба выкарыстоўваць беларускія дакументы, апастыль ставіцца на арыгінал дакумента або на натарыяльна завераныя копіі.

Складаней за ўсё апастыляваць дакументы, на якія прастаўляюць апастыль у Міністэрстве замежных спраў. Да такіх дакументаў у прыватнасці адносяцца пасведчанні аб нараджэнні і заключэнні шлюбу.

У сувязі з велізарным попытам на паслугі часова ўведзены папярэдні запіс на прыём. Запісвацца можна з 9 да 11 гадзін у працоўныя дні, па адрасе Мінск, вул. Карла Маркса, 37а.

Прыходзьце ў сакавіку

У дзень галоўнае ўпраўленне юстыцыі гатова прымаць не больш за 50 чалавек, або 120 дакументаў. Забраніраваць месца ў чарзе па тэлефоне ці электроннай пошце немагчыма. Таму фізічная прысутнасць — абавязковая. Адзіная палёгка ў тым, што запіс можа быць праведзены любой асобай (не ўласнікам дакумента), падаваць дакументы таксама мае права любая асоба з ліку тых, хто ўнесены ў журнал запісу. Даверанасць таксама не патрэбная. На першы погляд, усё выглядае проста, але галоўная праблема ў тым, што ў сярэдзіне ліпеня 2022 года запісваюць на канец сакавіка 2023-га. Такім чынам атрымліваецца, што запісаўшыся сёння ў чаргу па апастыль, вы зможаце атрымаць дакумент са штампам толькі праз 8 месяцаў!

Нагадаем, кошт апастылю павысіўся з 0,5 базавай велічыні да 5 базавых (160 рублёў).

Што прапануюць пасярэднікі?

Ахвотныя хоць трохі хутчэй атрымаць апастыль на дакументы могуць звяртацца да фірмаў-пасярэдніц. Адна з такіх сталічных арганізацый прапануе вырашыць праблему з апастылем ужо ў канцы кастрычніка. Кошт такой паслугі складае 605 рублёў за кожны дакумент. Пошліна (160 рублёў) уваходзіць у гэтую суму.

Значна прасцейшае і крыху таннейшае апастыляванне дакументаў абыдзецца тым, каму дастаткова паставіць апастыль на натарыяльна засведчаную копію дакумента. За такі камплект дакументаў пасярэднікі бяруць 460 рублёў, гатовыя дакументы абяцаюць вярнуць праз 3-5 дзён.

Цікава, што яшчэ ў траўні пасярэднікі бралі за свае паслугі значна менш. Меншымі былі і тэрміны атрымання дакументаў.

Чытач, які займаўся прастаўленнем апастылю на дакументы ў траўні бягучага года, сцвярджае, што пасярэднікам плаціў «усяго» па 260 рублёў за дакумент.

«Ажыятаж быў меншы. Рабіў 5 дакументаў, па 260 рублёў за кожны, зрабілі за тыдзень. У краіну, у якую я прыехаў, патрэбныя менавіта апастыляваныя арыгіналы. Таксама на той момант можна было дамовіцца з тым, хто стаяў у чарзе, узяць дадаткова дакумент, бо на чалавека можна было падаваць максімум 5 дакументаў, а некаторыя стаялі з 1-3».

Што рабіць, калі ўжо жывеш за мяжой?

Паставіць апастыль на дакументы можна і за мяжой. Для гэтага трэба звяртацца ў пасольства. Там вас таксама запісваюць у даволі вялікую чаргу. Так, напрыклад, у Вільні можна запісацца на канец лістапада — пачатак снежня. Але ў саміх амбасадах апастыль на дакументы не прастаўляюць, а высылаюць дыпламатычнай поштай у Беларусь. Праз гэта да даты візіту ў амбасаду трэба дадаць яшчэ 2-3 месяцы.

У беларускай амбасадзе ў Беластоку кажуць, што ад моманту запісу на прыём да атрымання дакументаў з апастылем пройдзе не менш, чым паўгода. Але трэба разумець, што ў кожнай краіне час чакання чаргі на прыём у амбасаду можа адрознівацца.

Так, напрыклад, чытачка, якая жыве ў Францыі, сцвярджае, што ў ліпені 2022 года яе запісалі на верасень. Але ў кожным разе працэс атрымання апастыля праз пасольства зойме каля 2-3 месяцаў.

Рабіць апастыль з-за мяжы крыху танней. Цана за адзін дакумент складае 35 еўра.

Каментары5

  • ром
    19.07.2022
    как это еше не запретили их выдавать??
  • Шпак
    19.07.2022
    Такая доўгая чарга і не за каўбасой! Апастылы апастыль апастылеў ужо ўсім. Нешта раней пра яго не чуваць было, і во табе зараз.
  • vik
    20.07.2022
    Главное не забудьте выключить свет, в аэропорту и на вокзале.

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага1

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

«Сірыя паказвае, што Расія не непераможная». Галоўная дыпламатка ЕС выказалася супраць перамоў на ўмовах Масквы1

«Справа не ў палітыцы». Стала вядома, чаму закрылася каталіцкая семінарыя ў Пінску1

Шрайбман расказаў, чаму закрылася яго ютуб-перадача на «Люстэрку»10

У Мінску следчыя і міліцыя на дзве гадзіны перакрылі праспект Незалежнасці4

«Людзі гінуць, а яму «цікава»… Д*****б». Украінскае кіраўніцтва пры каментаванні ініцыятыў Пуціна не падбірае слоў41

Украінскаму музыку, які раіў палякам уступіць у Расійскую імперыю, забаранілі ўезд у Еўрасаюз на 10 гадоў8

У Расіі ціха пайшоў у адстаўку кіраўнік вайсковай контрразведкі2

У Мурманску прагрымелі выбухі ў раёне галоўнай базы расійскага Паўночнага флоту ВІДЭА4

За год колькасць электрамабіляў у Беларусі ўзрасла больш чым удвая

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага1

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага

Галоўнае
Усе навіны →