ЛДПБ супраць ЛГБТ. «Звышнатурал» Гайдукевіч знайшоў сабе новую задачу
Лідар ЛДПБ прапануе зрабіць больш строгай адказнасць за «прапаганду ЛГБТ» у Беларусі.
Такую прапанову ён выказаў у сваім тэлеграм-канале.
«У ЛДПБ звярнуліся шэраг грамадзян, прадстаўнікі розных патрыятычных рухаў нашай краіны з прапановай зрабіць больш строгай адказнасць за прапаганду ЛГБТ у Беларусі, — напісаў ён. — Як раз нядаўна ў Дзярждуму РФ унесены закон аб узмацненні і забароне такой прапаганды ў РФ, дзе такая прапаганда павінна быць забароненая не толькі сярод непаўналетніх, але і ўсіх грамадзян Расіі».
Па словах Гайдукевіча, ЛДПБ уважліва вывучыла зварот, і на пасяджэнні Вышэйшага савета прыняла рашэнне падтрымаць гэтую ініцыятыву праз сваіх прадстаўнікоў у мясцовых заканадаўчых органах улады і парламенце. Плануецца правесці круглы стол па гэтай тэме.
Каментары