Ва ўкраінскай Вярхоўнай Радзе захэйцілі дэпутата-лукашыста, які прыйшоў на пасяджэнне ў вайсковай форме
Дэпутат Вярхоўнай Рады Яўген Шаўчэнка, вядомы беларусам па актыўнай падтрымцы рэжыму Лукашэнкі, прыйшоў на чарговае пасяджэнне парламента ў вайсковай форме, сказаўшы, што служыць у выведцы.
Калегі гэтага кроку не ацанілі і ўступілі з Шаўчэнкам у сварку, заяўляючы, што парламент — не тое месца, дзе трэба хваліцца вайсковай формай.
Урэшце Шаўчэнка мусіў пакінуць залу, каб пераапрануцца, але так у гэты дзень у яе больш і не вярнуўся.
Пазней ён апублікаваў пасведчанне Галоўнага разведвальнага ўпраўленне Мінабароны як доказ таго, што ён сапраўды служыць у разведцы. Прыехаў жа ў Раду ў форме ён, маўляў, толькі таму, што не ведаў пра забарону насіць яе ў зале. Назаўтра паабяцаў прыйсці ў цывільным.
Каментары