Баец палка Каліноўскага з пазыўным «Ракета» пабраўся шлюбам са сваёй украінскай дзяўчынай
Ён з Беларусі, яна з Украіны. Пра гэтую навіну паведаміла прэс-служба палка.
У Беларусі «Ракета» быў затрыманы ў Мінску на «плошчы Перамен» падчас мітынгу памяці пра Рамана Бандарэнку. Хлопец з'ехаў ад пераследу ва Украіну.
У Кіеве ён мусіў увайсці ў Brutto Nostra. Але пачалася вайна.
У чэрвені паведамлялася, што ён браў удзел у баявых дзеяннях, падчас якіх былі ўзятыя ў палон тры расійскія салдаты.
Каментары