Усяго патроху3434

«Ежа — вось бяда, з астатнім можна змірыцца». Блогеры ў твітары хваляць Мінск і не разумеюць, што людзі забылі ў Варшаве

«Варшава і Вільня — вельмі дзіўныя месцы для рэлакацыі», «Мінск стаў таннейшы за Польшчу па ежы», — абмяркоўваюць вядомыя блогеры плюсы жыцця ў беларускай сталіцы. Людзей, якія з'язджалі за мяжу не па добрыя рэстараны, гэта зачапіла.

Фота: твітар «Кокобай»

«Мінск у бытавым плане вельмі класны горад. Варшава і Вільня — вельмі дзіўныя месцы для рэлакацыі. Даўнгрэйд дакладна. І гарады больш панылыя і нязручныя, і надвор'е такое ж дзярмо», — напісаў у твітары заснавальнік «Анлайнера» Віталь Шураўка.

«Ежа! Вось бяда, з астатнім можна змірыцца… Хаця, можна харчавацца з крамы», — адказаў фудхантар Какабай.

«Магу сказаць, крыху паездзіўшы па свеце, што Мінск у плане ўстаноў моцна лепшы за большасць «цывілізаванага свету». А зручнасць язды на машыне наогул мала з чым параўнальная, апроч Штатаў», — дадае Шураўка.

«Ні ў адным горадзе ЗША памерам з Мінск (такіх мала) не будзе зручна ездзіць на аўто з-за трафікаў. А Варшава значна больш камфортная і для аўто, і асабліва для пешаходаў.

Мінск сапраўды вельмі камфортны для машын. А для пешаходаў і карыстальнікаў не метро, а іншага грамадскага транспарту, — задніца. Маршруты крывыя, кандыцыянеры толькі сталі з’яўляцца, і то працуюць не заўжды, трамвай бадай што пахавалі. У цэнтры заўжды пешаходаў гоняць пад зямлю», — падзяліўся іншы карыстальнік.

«Мінск стаў таннейшы за Польшчу ў гэтым годзе па ежы», — заўважыў блогер Дзяніс Блішч.

«Паўсюль добра, дзе адчуваеш сябе, як дома», — падсумаваў Какабай.

Былі і допісы іншых твітаран пра тое, чым Мінск прайграе замежным гарадам.

У адказах некаторыя здзівіліся: як можна разважаць пра добрыя рэстараны, калі не можаш быць спакойным за сваю бяспеку?

«Мінск — выдатны горад, як і людзі беларускія. Ніхто і нікуды б не з'язджаў па добрай волі», — адрэагаваў адзін з твітаран.

«Мінск можа падабацца толькі таму, хто застаўся ў 2019 годзе і не жыў у іншых гарадах. Цяпер хваліць Мінск — гэта прыкладна як хваліць шконку на другім паверсе у Акрэсціна», — абурыўся іншы.

«Што можа быць больш панылым у бытавым плане, чым пагроза арышту за каляровыя шкарпэткі і катавальня КДБ пасярод «квітнеючага мегаполіса»?» — задаюцца пытаннем людзі.

Каментары34

  • Жар
    13.07.2022
    Паўсюль і ва ўсім можна знайсьці нейкія станоўчыя й адмоўныя бакі, гэта гледзячы каму чаго не хапае. Каму не хапае пінгвінаў, той паставіць у прыклад Мінску Антарктыду, і будзе мець рацыю. Увогуле, каб быць аб'ектыўным, трэба пажыць у розных гарадах розных краінаў жыцьцём тамтэйшага люду ўзроўню тваіх уласных магчымасьцяў, а не турыстам. Таму меркаваньні тых блохераў - вельмі суб'ектыўныя й павярхоўныя, так бы мовіць, турыстычныя.
  • Сара
    13.07.2022
    Так, мы усе тут дурнi пакiдалi родных, хаты-лецiшча-машыны, школы - садкi, працу, сацыяльны статус, сабралi чамаданы i такiя: тааааак, нешта задзяубло усё, дзе тут кавярнi лепей? Бо з Мiнскiмi немагчыма мiрыцца. 
    Так, блазаны, сотнi тысяч уцяклi ад дрэннай ежы. 
    Кушайце, не абляпайцеся
  • Город
    13.07.2022
    Очень хороший город, особенно и когда, любой человек, в форме силовика, особенно с чулком на голове, выскочив из синего буса, без опознавательных знаков, может, безноказанно, убить, избить, изнасиловать, выкрасть.
    А так да, хороший город, вот с едой проблема....

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль стаў выдаляць метаданыя з усіх відэа з удзелам Пуціна2

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны3

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют7

У 53 гады загінуў былы турэмны начальнік з Оршы5

У Брэсце мужчына падумаў, што яму атруцілі каву, і ўдарыў афіцыянтку лыжкай. Завялі крымінальную справу3

Паліцыя разагнала пратэст у цэнтры Тбілісі3

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →