Пасудамыйка моцна палягчае жыццё. У дадатак, такая прылада эканоміць час і ваду. Але ж каб яна добра працавала, трэба перыядычна выконваць некаторыя працэдуры.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_06/dishwasher-1772579_1280-yb0yd.jpg.webp)
Калі вы жадаеце, каб пасудамыйка працавала доўгія гады, уважліва назірайце за яе станам, піша aniaradzi.pl.
Ёсць некалькі прыкмет таго, што машыну трэба чысціць:
- непрыемны пах;
- рэшткі ежы на фільтры;
- налёт з тлушчу і іншы бруд на «памытым» посудзе;
- іржа ўнутры пасудамыйкі;
- смецце на рукавах машыны.
Калі вы будзеце чысціць машыну, улічвайце, што варта вымыць не толькі яе корпус, але і ўсе ўнутраныя элементы, перш за ўсё — фільтр.
Каб памыць знешнюю частку пасудамыйкі, дастаткова ўзяць мокрую анучку і нанесці на яе некалькі кропляў вадкасці для мыцця посуду. Рэгулярна працірайце корпус пасудамыйкі такой анучкай, каб бруд на машыне не збіраўся. Такім жа чынам можна ачысціць край дзверцаў машыны і цяжкадаступныя элементы (магчыма, у гэтым вам дапаможа зубная шчотка).
Што да ўнутраных элементаў машыны, лепей за ўсё іх чысціць з дапамогай спецыяльных сродкаў для пасудамыйкі. Такія вадкасці палягчаюць прамыўку найбольш важных элементаў машыны, да якіх у нас няма прамога доступу. Каб бруд і налёт не збіраліся ўнутры пасудамыйкі, ужывайце гэтыя сродкі не радзей чым раз на месяц. І перад тым, як ужываць сродкі для ачысткі, не забудзьце дастаць з машыны ўвесь посуд.
Хатнія сродкі таксама могуць ачысціць пасудамыйку.
Перш за ўсё, плямы і знутры, і звонку машыны можна прыбраць з дапамогай яблычнага ці белага дыстыляванага воцату. Нашы продкі выкарыстоўвалі гэты прадукт сотні гадоў, каб прыбраць забруджванні, бо воцат здольны адбельваць.
Змяшайце 2-3 шклянкі воцату і трохі мыла, акуніце ў гэты раствор губку ці анучу. Пратрыце ёй корпус машыны і яе ўнутраныя элементы, а потым намачыце чыстую анучку вадой і зноў усё пратрыце.
Можна дэзынфікаваць пасудамыйку сумессю воцату і харчовай соды. Падрыхтуйце для гэтага кубак, шклянку соды і шклянку воцату, соль для пасудамыйкі і пальчаткі.
Перш за ўсё надзеньце пальчаткі і дастаньце з машыны ўвесь посуд і здымныя ўнутраныя элементы. Праверце, ці ёсць у стоках і на фільтры рэшткі ежы, калі ёсць — прыбярыце іх, таксама дадайце соль для пасудамыйкі, калі неабходна. Вярніце ўнутраныя элементы ў пасудамыйку.
Пастаўце ў машыну шклянку ці іншы посуд з воцатам, потым запусціце пасудамыйку на адзін поўны цыкл пры тэмпературы 70 градусаў. Калі скончыце, пасыпце дно машыны содай і зноў яе запусціце.
Каментары