Эканоміка

МЗС угаворвае Бразілію наладзіць пастаўкі беларускага калію, нягледзячы на санкцыі

Пасол Беларусі ў Бразіліі Сяргей Лукашэвіч даў інтэрв'ю бразільскай газеце Correio Braziliense. Яго пераклад публікуе сайт МЗС.

10 лютага 2022 г. надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Сяргей Лукашэвіч уручыў даверчыя лісты прэзідэнту Бразіліі Жаіру Балсанару. Фота: mfa.gov.by

Паводле тэксту, са студзеня па сакавік 2022 года ў Бразілію было пастаўлена каля 612 тысяч тон хлорыстага калію з Беларусі, каля 659 тысяч тон з Расіі і 719 тысяч тон з Канады.

Гэтыя тры краіны, як і ў 2021 годзе, застаюцца лідарамі ў пастаўках калійных угнаенняў у Бразілію.

«Наша прадукцыя пастаўляецца на самых выгадных умовах: сярэдняя цана калійных угнаенняў з Беларусі ў 2022 годзе была на 60% ніжэйшая, чым угнаенняў з Расіі і Канады», — паведамляе пасол.

Беларускі калій на бразільскім рынку складае амаль 20%, таму, паводле пасла, «замяніць яго немагчыма».

Аднак паставак цяпер няма.

«1 лютага 2022 года транзіт у Бразілію праз традыцыйны марскі порт Клайпеда (Літва) быў спынены рашэннем літоўскага ўрада па надуманых палітычных прычынах», — паведамляе пасол.

«Важна разумець, што захады супраць транзіту калійных угнаенняў з Беларусі праз Літву не звязаныя з ваеннымі дзеяннямі ва Украіне, — тлумачыць ён бразілцам. — У аснове санкцый ляжыць непрызнанне ЗША і Еўрасаюзам прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года і наступныя варожыя дзеянні ЗША і ЕС, накіраваныя на нанясенне шкоды краінам, якія залежаць ад калійных угнаенняў з Беларусі, такім як Бразілія, Кітай, Індыя».

Паводле Лукашэвіча, беларускі бок разглядае магчымыя варыянты паставак разам з бразільскімі ўладамі.

«Бягучыя цэны на рынку ўгнаенняў, на якія ўплываюць цяжкасці з пастаўкамі ў Беларусь, павялічваюць кошт сельскагаспадарчай вытворчасці ў Бразіліі з-за скарачэння доступу да калійных угнаенняў. Аднаўленне паставак калію з Беларусі ў Бразілію, безумоўна, прывядзе да значнага зніжэння цэн на бразільскім рынку на гэты від угнаенняў і сабекошту сельскагаспадарчай прадукцыі. Беларусь гуляе на паніжэнне цэн на калійныя ўгнаенні. Некаторыя краіны абяцаюць дапамагчы з закупкай угнаенняў. Але ёсць розніца паміж купляй тоны за 1000 рэалаў ці за 5000 рэалаў. Гэтая сітуацыя патрабуе комплекснага рашэння», — пераконвае пасол бразільцаў купляць беларускія ўгнаенні, нягледзячы на санкцыі.

Да таго ж, «беларускі ўрад прыняў рашэнне аб лібералізацыі працэдур экспарту калійных угнаенняў з 6 красавіка 2022 года», таму трэба купляць наўпрост у Беларусі, без пасярэднікаў.

Лукашэвіч падкрэслівае, што Беларусь не мае дачынення да вайны з Украінай.

«Ёсць шмат інфармацыі аб падзеях ва Украіне, суседняй з намі краіне. Існуе шмат неправеранай і адкрыта лжывай інфармацыі аб удзеле беларускіх вайскоўцаў там.

Мы заяўлялі пра гэта раней, і вось 13 красавіка 2022 года Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ў сваёй афіцыйнай заяве пацвердзіла, што Беларусь не ўдзельнічае ў «спецаперацыі ва Украіне».

На Беларусь, як краіну, якая мае межы і з Украінай, і з Расіяй, лягла значная нагрузка: дапамога бежанцам, фізічная абарона сваіх меж. Беларусь дае платформу для мірных перагавораў, а заходнія краіны — узбраенне», — кажа пасол.

Раней СМІ паведамілі аб замяшчэнні беларускіх угнаенняў пастаўкамі з Канады, Ізраіля і Іярданіі.

Каментары

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы4

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Усе навіны →
Усе навіны

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага8

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

«Буду змагацца да канца». Прэзідэнт Паўднёвай Карэі адхіліў абвінавачванні ў мяцяжы1

32-тонную піўную цыстэрну каля мінскай плошчы Бангалор паднялі ВІДЭА

Камунальнік замяніў на мінскім даху чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы, каб «пажартаваць з апазіцыянераў»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы4

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Галоўнае
Усе навіны →