У Катыні пад Смаленскам пахаваныя грамадзяне Польшчы (у тым ліку і этнічныя беларусы), якія загінулі падчас расстрэлаў польскіх ваеннапалонных у 1940 годзе. Будаўнікі зладзілі аўтапрабег ля Катынскага мемарыяла і падчас яго дэкларавалі патрэбу яго зносу ў адказ на «знос савецкіх помнікаў у Польшчы».
Па меркаванні ўдзельнікаў прабегу, якія праехалі на грузавіках і трактарах азіяцкіх марак, Расія «паважае» месцы пахавання палякаў, але ў любы момант можа іх знішчыць.
Выданне «Пад'ём» са спасылкай на смаленскія СМІ паведаміла, што арганізатарам акцыі была кампанія «Стройиндустрия» і «грамадскія дзеячы». У кампаніі і ва ўрадзе рэгіёна «Пад'ёму», праўда, заявілі, што не датычныя да акцыі. Яе таксама на словах асудзіў памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі.
У пачатку сакавіка петыцыю за знос мемарыяла склалі таксама смаленскія чыноўнікі і грамадскія дзеячы.
Каментары