Вайна

Праект «Беларускі Гаюн» публікуе персанальныя звесткі расійскіх салдат-марадзёраў. Рэкардсмен пераслаў дахаты амаль паўтоны

Учора тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў тры гадзіны запісаў з анлайн-камеры кур'ерскай службы СДЭК у Мазыры, праз якую расійскія салдаты-марадзёры адпраўляюць дахаты крадзеныя ва ўкраінцаў рэчы. Дзякуючы, як сцвярджае канал, неабыякавым людзям, ён атрымаў вялікі масіў асабістых звестак гэтых салдат і пачаў іх публікаваць.

Асноўная маса выяўленых марадзёраў паходзіць з горада Рубцоўск Алтайскага края, але таксама ёсць з Гарняка (Алтайскі край), Чыты (Забайкальскі край), Жалезнагорска (Краснаярскі край), Омска, Ульянаўска, Новасібірска, Масквы, Ангарска (Іркуцкая вобласць), Усурыйска (Прыморскі край) і Бірабіджана (Яўрэйская аўтаномная вобласць).

Толькі за адзін дзень, 2 красавіка, расійскія салдаты здалі на адпраўку ў Мазырскі СДЭК больш за 2 тоны рэчаў, сярод якіх значная частка — крадзеныя. «Беларускі Гаюн» публікуе найперш звесткі рэкардсменаў, якія адправілі ад 50 да 450 кг.

Найбольш адзначыўся Яўген Каваленка, які даслаў у Рубцоўск 450 кг розных рэчаў, сярод якіх інструменты, музычныя калонкі, стол, палатка і іншае.

Падрабязней пра расійскіх «герояў вайны» можна даведацца тут.

Каментары

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным2

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія войскі ўвайшлі ў Тарэцк на Данбасе6

На ЗША ідзе звышмагутны ўраган самай апошняй катэгорыі. З-за яго могуць увесці новую класіфікацыю3

Памёр Аляксей Тамілаў

У Луганскай вобласці загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Расію10

Брытанская лабараторыя прапануе паслугі па кланаванні хатніх гадаванцаў2

З «Белшыны» знялі еўрапейскія санкцыі, але яна працягвае працаваць на расійскую ваенную машыну7

Бітва за час: хто першы ўсталюе гадзіннік на Месяцы?1

Памёр Уладзімір Церабун1

Што за месенджар Discord і чаму яго забаранілі ў Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным2

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →