Вайна

Падчас баёў за Марыупаль паранены чачэнец, падазраваны ў забойстве Нямцова

Падчас баёў за Марыупаль атрымаў раненне былы намеснік камандзіра батальёна «Поўнач» Руслан Герамееў — фігурант справы аб забойстве палітыка Барыса Нямцова. Пра гэта паведаміў кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, назваўшы Герамеева «дарагім братам».

«Сёння па дарозе ў Марыупаль я наведаў дарагога брата і асабіста пераканаўся, што яго жыццю нічога не пагражае. Ён паспяхова ідзе на папраўку і гатовы ў найбліжэйшы час зноў стаць у строй», — напісаў Кадыраў.

Забойства Нямцова адбылося ў Маскве ў лютым 2015 года. У датычнасці да забойства падазравалі некалькіх ураджэнцаў Чачні. Следчыя хацелі дапытаць таксама і Герамеева, аднак, як сцвярджалася, не знайшлі яго.

Акрамя праведвання «дарагога брата», Кадыраў сёння таксама заявіў, што расійскую «спецаперацыю» ва Украіне спыняць нельга: 

«Я заяўляю, што трэба завяршыць пачатае, не спыняцца. Трэба зайсці ў Кіеў і забраць Кіеў. Калі б нас пакінулі каля Кіева, то я больш чым упэўнены, што мы зайшлі б у Кіеў і навялі б парадак».

Такое меркаванне ідзе ўразрэз з афіцыйнай пазіцыяй расійскіх уладаў, якія на перамовах з украінцамі ў Стамбуле гавораць пра спыненне эскалацыі на Кіеўскім і Чарнігаўскім напрамках. Праўда, чамусьці не ўключаючы ў паняцце дээскалацыі спыненне агню.

Каментары

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў8

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Муж палітзняволенай журналісткі Слаўнікавай дзякуе Лукашэнку і крытыкуе Ціханоўскую22

Памёр шматгадовы намеснік начальніка міліцыі Салігорска. Яму было 49 гадоў4

22 беларускіх спецыялістаў эвакуявалі з Сірыі2

Расія атакавала Украіну ракетамі: у Кіеве прагрымелі выбухі1

Усіх салдат Асада, якія ўцяклі ў Ірак, аддалі назад новым уладам Сірыі1

Стала вядома пра арышт стэндапера і радыёвядучага Сцяпана Манкевіча3

У Мінску паставілі «чаравікаматы» — што гэта такое і як яны працуюць? 

У Якуцку гарэў ізалятар з вайскоўцамі-дэзерцірамі. Згарэлі пяць чалавек

Страта «Успенскага мяшка»: частка ўкраінскіх вайскоўцаў не змагла выйсці з акружэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў8

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Галоўнае
Усе навіны →