Грамадства

Валянцін Стэфановіч: Я запомніў гэта на ўсё жыццё, гэта адчуванне годнасці чалавечай

Праваабаронца-палітвязень Валянцін Стэфановіч даслаў ліст з-за кратаў.

Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч даслаў ліст з-за кратаў, у якім ён распавядае пра свой шлях да беларускай мовы, піша «Новы час».

«Сам я па-беларуску больш-менш стала пачаў размаўляць дзесьці з года 1996-га, і беларуская мова, як для большасці прадстаўнікоў майго пакалення, не была першай. Я вучыўся ў звычайнай мінскай школе і рос у звычайнай сям’і інжынераў-будаўнікоў.

Так атрымалася, што бабулі і дзядулі ў вёсцы ў мяне не было, і адпаведна, я быў пазбаўлены магчымасці чуць мову ў яе натуральным асяроддзі. Але бацькі мае вельмі паважліва заўсёды ставіліся да беларускай мовы і шкадавалі, што ў нас у БССР у адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік, мова была ў заняпадзе.

Памятаю, як недзе ў 1988 годзе, калі мне было гадоў 15-16, старэйшы стыечны брат-студэнт прывёў мяне на сход тагачаснай нефармальнай моладзевай арганізацыі «Талака». Там я ўпершыню ўбачыў моладзь, якая размаўляла на прыгожай беларускай мове!

І гэта не былі настаўнікі беларускай мовы ці дыктары радыё або тэлебачання. Я быў проста шакаваны, мяне як токам працяла! Я запомніў гэта на ўсё жыццё, гэта адчуванне нейкага гонару, адчуванне годнасці чалавечай.

Ну а потым у 1990-я я знайшоў сабе беларускамоўныя моладзевыя асяродкі, а там і сустрэў сваю любую жонку. У нас было беларускамоўнае вяселле, а потым з’явіліся беларускамоўныя дзеткі».

Стэфановіч таксама адзначае, што навінаў асабліва ў яго няма, 14 сакавіка чакае працягнення тэрміну ўтрымання пад вартай. Ніякіх следчых дзеянняў з ім не праводзіцца, бо паказанняў ён не дае, а віну — не прызнае.

За кратамі Валянцін Стэфановіч знаходзіцца, як і Алесь Бяляцкі і Уладзь Лабковіч, з 14 ліпеня.

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання55

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі2

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША25

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»2

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →