Сітуацыя на Данбасе абвастрылася 18 лютага. Яшчэ ў чацвер МЗС Расіі адправіў ЗША свае патрабаванні па гарантыях бяспекі. А ўжо ў пятніцу напружанне вакол Украіны вырасла. Улады непрызнаных рэспублік заявілі пра нібыта агрэсію з боку Украіны і пра тэрміновую эвакуацыю насельніцтва ў Расію. Украіна запэўнівае, што не мае намеру аднаўляць тэрытарыяльную цэласнасць краіны з дапамогай сілы. Краіны Захаду са спасылкай на звесткі разведак ад восені сцвярджаюць, што Расія рыхтуе напад на Украіну на фэйкавай падставе. «Наша Ніва» сочыць за эскалацыяй сітуацыі на ўсходзе Украіны і рэакцыяй на яе ў свеце.
Каментары