Свет

Чаму Захад так гучна б’е трывогу наконт Украіны? Здаецца, гэта адмысловая інфармацыйная аперацыя

Вашынгтон зрабіў немагчымай нечаканую атаку і навязаў Маскве сваю гульню. 

ЗША вельмі інтэнсіўна, праз паведамленні ў СМІ, разведку і выказванні палітыкаў, генеруюць напружаны інфармацыйны фон пра сур'ёзнасць расійскай пагрозы.

Белы дом вельмі актыўна публікуе разведданыя, дзеліцца імі з хаўруснікамі, называе тэрміны магчымай аперацыі Масквы і выкрывае меркаваныя сцэнары Расіі для апраўдання ўварвання ва Украіну.

10 лютага Джо Байдэн нават заклікаў амерыканцаў пакінуць Украіну. Пасля гэтага да закліку далучыліся іншыя заходнія дзяржавы.

Гэта вельмі кантрастуе з тым, як Вашынгтон паводзіў сябе ў 2014 годзе, калі Расіі ўдалося захапіць Крым і ўсход Данбаса.

Падобна, інтэнсіўнасць інфармацыйных паведамленняў Белага дома вакол пагрозы расейскага ўварвання гэта не толькі індыкатар сур’ёзнасці сітуацыі, але і частка мэтанакіраваных захадаў для прадухілення такой атакі. У чым логіка такой беспрэцэдэнтнай стратэгіі, якую амерыканскія аналітыкі называлі «мегафоннай»?

Вось як гэта тлумачыць газета Washington Post.

«Гэта беспрэцэдэнтна нават для часоў да пачатку маёй прафесійнай кар'еры, — цытуе выданне словы Джона Хербста, амбасадара ЗША ва Украіне ў 2003—2006 гадах. — Магчыма, гэта можна параўнаць з кубінскім ракетным крызісам або падрыхтоўкай да вайны ў Іраку».

Гучнасць заяў Белага дома не азначае, што амерыканскія ацэнкі сітуацыі няслушныя ці што Расія не збіралася напасці на Украіну. Большасць аналітыкаў сыходзяцца, што адміністрацыя ЗША ацэньвае сітуацыю правільна і паводзіць сябе мудра, дзейнічаючы менавіта такім спосабам, каб падрыхтавацца і падрыхтаваць саюзнікаў да любой расійскай аперацыі.

Велізарная колькасць апублікаванай інфармацыі дазволіла Вашынгтону максімальна публічна прадставіць свету рэальную і непасрэдную небяспеку, звузіўшы зазор паміж пазіцыямі ЗША і Еўропы ў выпрацоўцы самых жорсткіх санкцый супраць Уладзіміра Пуціна. І калі Пуцін спадзяваўся правесці хуткую і нечаканую аперацыю, аналагічную той, якая адбылася ў 2014 годзе, то цяпер ён апынуўся ў сітуацыі, калі за ім назірае ўвесь свет. Гэта можа быць найлепшым адказам на тактыку Пуціна.

Расійская тактыка гібрыднай вайны заснаваная на тым, каб сеяць блытаніну і дэзынфармацыю. Абраўшы стратэгію радыкальнай адкрытасці, ЗША ўскладняюць Расіі задачу распаўсюду дэзынфармацыі аб яе дзеяннях.

Расейцы спрабуюць адспрэчваць абвінавачванні — а гэта цяжка рабіць, калі ты сабраў каля маленькай суседняй краіны палову сваёй арміі, — але ім давялося публічна абараняцца.

Гэтая адкрытасць і голасны тон таксама палягчае жыццё Вашынгтону ў тым, каб больш-менш захоўваць адзінства саюзнікаў па НАТА.

Аднак выбар Белым домам такой тактыкі ў дачыненні да Расіі мае і рызыкі. Калі з боку ЗША гэта блеф, ёсць небяспека справакаваць Пуціна на дзеянні, якіх ён не планаваў. Зараз Пуціну з яго «пацанскімі паняццямі» цяжэй адступіць, скажуць: «Пацан забаяўся».

Але ўсё ж плюсы падобнай «мегафоннай» стратэгіі ЗША, здаецца, пераважаюць мінусы.

«Я лічу малаімаверным, што расейцы правядуць буйнамаштабную аперацыю, а імавернасць дробнамаштабнай лічу ніжэйшай за 50%. Але я думаю, што вайна стала менш імавернай менавіта таму, што адміністрацыя Байдэна заняла такую цвёрдую пазіцыю ў гэтым пытанні», — піша аглядальнік.

Эксперт аналітычнага цэнтра Council on Foreign Relations Макс Бут адзначае, што інфармацыйная кампанія ўладаў ЗША ў супрацьстаянні з Расіяй адкрыла новы фронт канкурэнцыі паміж дзвюма дзяржавамі.

Амерыканскія чыноўнікі доўгія гады наракалі на слабасць ЗША ў інфармацыйных войнах з Расіяй. 

Праціўнікі ЗША свабодна сеюць хлусню і распаўсюджваюць тэорыі змовы, у той час як урад ЗША мае меншую свабоду дзеянняў, а СМІ заходняга свету кіруюцца высокімі інфармацыйнымі стандартамі

Цяпер жа, на фоне абвастрэння крызісу вакол Украіны, адміністрацыя Джо Байдэна, падобна, распрацавала адэкватную тэхніку інфармацыйнага адпору. У адказ на распаўсюджванне рэжымамі Пуціна і Лукашэнкі прапагандысцкага трызнення пра «падкантрольнасць Украіны», «тэрарыстку Ціханоўскую», «генацыд уцекачоў на польскай мяжы» і «агрэсіўныя намеры НАТА», Белы дом адказаў, публікуючы рэальныя дадзеныя разведкі пра сцэнары Расіі па стварэнні падставы для ўварвання ва Украіну.

У 1939 годзе Савецкі Саюз абстраляў уласныя войскі каля мяжы з Фінляндыяй, каб апраўдаць напад на гэтую краіну.

У 1968 годзе агенты КГБ на тэрыторыі тагачаснай Чэхаславаччыны наносілі антысавецкія графіці і нават стварылі схованку са зброяй, прамаркіраваную надпісам Made in USA, каб апраўдаць сілавое падаўленне савецкай арміяй Пражскай вясны.

Расійскае ўварванне ў Грузію ў 2008 годзе і ва Украіну ў 2014 годзе суправаджалася хвалямі дэзынфармацыі, уключаючы выкарыстанне «зялёных чалавечкаў» для маскіроўкі сапраўднай ролі расійскіх Узброеных сіл. 

Калі ў мінулым расійскія інфармацыйныя атакі не раз заспявалі Захад знянацку, а ў 2014-м аперацыя ў Крыме стала сюрпрызам, то ў 2022-м усё пайшло не так.

Выкрыццё расійскіх змоў у рэжыме рэальнага часу здаецца эфектыўным адказам. Праўда, гэта стварае небяспеку выкрыцця разведвальных крыніц.

Праактыўная амерыканская стратэгія прымушае расійскія ўлады задумацца, адкуль жа заходнія спецслужбы бяруць інфармацыю. Расійскаму кіраўніцтву давядзецца займацца пошукам здраднікаў ва ўласных кабінетах. Прэвентыўныя паведамленні таксама нейтралізуюць расійскую прапаганду і дазваляюць ЗША спрабаваць кантраляваць наратыў, а не саступаць Пуціну і яго прапагандыстам.

Улічваючы высокае значэнне інфармацыйных аперацый у сучаснай вайне, гэта немалое дасягненне. 

Цяпер у Масквы застаюцца толькі два варыянты, і абодва з іх паганыя. Напасці на Украіну цяпер — гэта стаць агрэсарам у вачах міжнароднай супольнасці, цынічна растаптаць усе прынцыпы, на якіх трымалася еўрапейская бяспека пасля 1945-га, і будуць радыкальныя санкцыі. А адмовіцца ад гэтай задумы, раз яе выкрылі, — паказаць, што кішка танка. Падварыянт апошняга — не нападаць, а прызнаць ДНР і ЛНР таксама так сабе. Папулярнасці ў свеце Расіі ён не дадасць. Нават Кітай такога не ацэніць.

У Маскве вымушана паўтараюць, што не збіраюцца нападаць на Украіну — не будзеш жа гаварыць іначай, нават калі ты сабраў палову арміі і «Іскандэраў» да межаў малой краіны.

Тым не менш, здаецца, дыпламатычную і іміджавую вайну Расія ўжо прайграла. 

Чытайце яшчэ:

Пагроза ўварвання Расіі ва Украіну павінна хваляваць кожнага. Гісторык Юваль Ной Харары — пра тое, што чалавецтва можа страціць

Ці магчымае ўварванне Расіі ва Украіну? Як сітуацыя будзе развівацца? Вялікі аналіз

Каментары

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага9

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр шматгадовы намеснік начальніка міліцыі Салігорска. Яму было 49 гадоў2

22 беларускіх спецыялістаў эвакуявалі з Сірыі2

Расія атакавала Украіну ракетамі: у Кіеве прагрымелі выбухі1

Усіх салдат Асада, якія ўцяклі ў Ірак, аддалі назад новым уладам Сірыі1

Стала вядома пра арышт стэндапера і радыёвядучага Сцяпана Манкевіча3

У Мінску паставілі «чаравікаматы» — што гэта такое і як яны працуюць? 

У Якуцку гарэў ізалятар з вайскоўцамі-дэзерцірамі. Згарэлі пяць чалавек

Страта «Успенскага мяшка»: частка ўкраінскіх вайскоўцаў не змагла выйсці з акружэння

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага9

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага

Галоўнае
Усе навіны →