Свет

Блінкен пазваніў Лаўрову. Што яны абмяркоўвалі?

Як паведамляе «РИА Новости», толькі што дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў пагаварылі па тэлефоне. Расійскі бок падкрэслівае, што званок адбыўся па ініцыятыве амерыканскага боку.

Фота: lrt.lt

Лаўроў зявіў Блінкену, што прапагандысцкая кампанія ЗША аб «расійскай агрэсіі» супраць Украіны мае правакацыйныя мэты, а рэакцыя ЗША і НАТА на прапановы РФ па гарантыях бяспекі ігнаруе ключавыя для Масквы палажэнні.

Таксама Лаўроў нагадаў аб недапушчальнасці дзеянняў, якія парушаюць абавязальніцтвы аб непадзельнасці бяспекі ў Еўра-Атлантыцы.

Пытанні непашырэння НАТА і неразмяшчэння ўдарных сістэм ля межаў РФ будуць цэнтральнымі ў ацэнцы атрыманых ад Захаду дакументаў па гарантыях бяспекі, адзначыў Лаўроў.

Між тым, Дзярждэп прыводзіць падрабязнасці размовы Блінкена і Лаўрова.

Дзяржсакратар заявіў расійскаму міністру, што дыпламатычны шлях па Украіне застаецца адкрытым, але запатрабаваў дээскалацыі з боку Масквы.

Таксама Блінкен заявіў, што ЗША асцерагаюцца «расійскага нападу» ва Украіну ў найбліжэйшыя дні.

Нагадаем, сёння вечарам анансавалася тэлефонная размова паміж прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Каментары

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў10

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі анархіст атрымаў 16 гадоў калоніі і скончыў жыццё самагубствам у той жа дзень

Пільны рыэлтар у Мінску пераканаў пенсіянерку не прадаваць кватэру махлярам1

Расійскі вайсковец, які атрымаў тыдзень адпачынку, сустрэўся з сям'ёй, зарэзаў дачку і пакончыў з сабой8

Муж палітзняволенай журналісткі Слаўнікавай дзякуе Лукашэнку і крытыкуе Ціханоўскую22

Памёр шматгадовы намеснік начальніка міліцыі Салігорска. Яму было 49 гадоў5

22 беларускіх спецыялістаў эвакуявалі з Сірыі2

Расія атакавала Украіну ракетамі: у Кіеве прагрымелі выбухі2

Усіх салдат Асада, якія ўцяклі ў Ірак, аддалі назад новым уладам Сірыі1

Стала вядома пра арышт стэндапера і радыёвядучага Сцяпана Манкевіча3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў10

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Галоўнае
Усе навіны →