Грамадства

«Гэта было маё першае знаёмства з СБУ». Беларус расказаў, як дапамагаў у затрыманні агента ў Кіеве

У Кіеве затрымалі мясцовага жыхара, які спрабаваў падпаліць машыну пад пад’ездам адной з грамадскіх арганізацый. СБУ заявіла, што гэта беларускі агент, які і раней ладзіў правакацыі. «Нашай Ніве» сталі вядомыя падрабязнасці гэтай спецаперацыі. 

Скрыншот відэа затрымання

Затрыманне адбылося позна ўвечары ў аўторак. Да Глеба, які жыве акурат у доме, каля якога ледзь не падпалілі машыну, пасля прыйшоў чалавек з СБУ.

«Ён распытваў, ці пражывае па гэтым адрасе такі чалавек, паказваў дакументы і ўсё астатняе. Нічога дакладнага не сказаў: проста хтосьці пабіўся, быў захоп па справе хуліганства, — расказвае беларус. — Гэта было маё першае знаёмства з СБУ. Я спужаўся, забыўся паглядзець, як там імя і прозвішча чалавека, які прыйшоў. На наступны дзень яны мне пазванілі самі і расказалі больш інфармацыі.

Па іх словах, гэта хлопец з Украіны, які шукаў падпрацоўку. Ён фарбаваў дзверы, вешаў сцягі чырвона-зялёныя на ўсялякіх грамадскіх арганізацыях. Яны таксама сказалі, што ён рабіў штосьці каля Беларускага дома, займаўся «ціхарызмам» — то-бок яго нанялі здымаць на камеру людзей на мітынгах у Кіеве.

Я пражываю ў будынку, які значыцца як адрас рэгістрацыі адной дабрачыннай арганізацыі беларусаў у Кіеве. У таго чалавека было заданне прыгнаць сюды машыну (ён купіў нейкую старую з украінскімі нумарамі), праз тры дні прыйсці, абліць яе бензінам і падпаліць. Пасля гэтага мусіў зрабіць фатаграфію ці відэа і даслаць актывістам з пазнакай: «Вы наступныя».

За гэта яму абяцалі сто тысяч грывен (каля $3500, — «НН»). СБУ за ім сачыла, узяла яго пасля таго, як ён абліў машыну дзвюма каністрамі бензіну».

Наколькі Глебу вядома, раней таго чалавека прыцягвалі да адказнасці, напрыклад, за крадзеж у краме бутэлькі каньяку.

На відэа, апублікаваным СБУ, ён прызнаецца, што па заданні куратараў фатаграфаў пад ваенкаматам Жытоміра машыны, якія там стаялі. Па яго словах, прыходзілі таксама ўказанні запусціць салют каля амбасады ці зрабіць міні-мітынг. Накіроўвалі таго чалавека праз ананімныя тэлеграм-каналы.

СБУ паведаміла, што той чалавек таксама датычны да запалохвання прадстаўнікоў СМІ і замежных грамадзян. Для гэтага ён пакідаў пагрозы і ладзіў правакацыі каля іх дамоў у Кіеве. Ён таксама збіраў звесткі пра ўкраінскіх вайскоўцаў з памежных раёнаў. 

На затрыманага завялі крымінальную справу па артыкулах за дзяржаўную здраду і тэрарыстычны акт.

«У СБУ сказалі, што беларусы ва Украіне могуць адчуваць сябе спакойна, бо з улікам сітуацыі на мяжы за нашымі грамадзянамі ідзе больш узмоцнены кантроль, чым за іншымі замежнікамі», — дадае Глеб.

Чытайце яшчэ:

СБУ: Затрыманы беларускі агент, які планаваў тэракт у Кіеве

Каментары

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →