Дэмакратычныя сілы Беларусі выдалі сумесны зварот у сувязі з прызначэннем рэферэндуму
Дэмакратычныя сілы Беларусі склалі сумесны зварот і адправілі лісты з агульнай пазіцыяй адносна рэферэндуму на адрас Еўрасаюза, ЗША, Вялікабрытаніі і ў АБСЕ. Выдадзен зварот ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнага савета і Народнага антыкрызіснага кіравання.
Падпісанты зварота заклікалі заходнія дзяржавы:
1. Выступіць з афіцыйнымі заявамі аб непрызнанні за Лукашэнкам права на правядзенне рэферэндуму. Гэта, як яны лічаць, пазбавіць рэферэндум якой бы то ні было палітычнай і юрыдычнай значнасці, перакрэсліць планы рэжыму на аднаўленне страчанай легітымнасці;
2. Заявіць, што ў выпадку працягу рэпрэсій у дачыненні да беларусаў, якія не падтрымліваюць імітацыйны «рэферэндум», супраць рэжыму Лукашэнкі будуць ужытыя далейшыя кансалідаваныя санкцыі;
3. Зноў публічна падтрымаць патрабаванні беларускага народа аб тым, што адзіным устойлівым выхадам з крызісу ў Беларусі з'яўляецца вызваленне палітвязняў і правядзенне новых датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў пад міжнародным назіраннем.
Каментары