Грамадства

Стала вядома, за што звольнілі дырэктарку Музея Янкі Купалы Алену Ляшковіч

Прычынай адстаўкі Алены Ляшковіч стала яе прынцыповая пазіцыя — экс-дырэктарка адмовілася звальняць сваіх супрацоўнікаў па надуманых «палітычных» прычынах, паведамілі Reform.by крыніцы з музейных колаў. Кіраўнік адной з самых вядомых у Беларусі культурных устаноў была звольненая з пасады 4 студзеня.

Яшчэ ў мінулым годзе імя дырэктаркі Музея Янкі Купалы, як і іншых спецыялістаў у музейнай сферы, прагучала ў вядомым тэксце Андрэя Мукавозчыка, апублікаваным у Sb.by. Як і іншых кіраўнікоў музейных устаноў, яе выклікалі для размовы ў ведамства культуры, дзе спадарыня Алена і выказала сваю пазіцыю. Кіраўніца адмовілася звальняць людзей, паведамілі крыніцы.

Таксама не быў сакрэтам той факт, што журналістка Наталля Лубнеўская, лаўрэатка прэміі Free Media Awards, з’яўляецца нявесткай Алены Ляшковіч. Гэты момант таксама мог адыграць сваю ролю, не выключаюць крыніцы.

Дырэктарцы дазволілі дапрацаваць да канца года, а потым звольнілі па ініцыятыве наймальніка.

Алена Ляшковіч кіравала дзейнасцю Літаратурнага музея Янкі Купалы 15 гадоў. За гэты час у музеі і філіялах былі створаныя новыя экспазіцыі, адной з першых у Беларусі музейная ўстанова задзейнічала ў экспазіцыйнай прасторы мультымедыйныя сродкі, музей быў ініцыятарам шматлікіх праектаў. Толькі за апошнія гады, дзякуючы ініцыятыве Алены Ляшковіч, памятныя знакі ў гонар Купалы з’явіліся ў фінскай Іматры, балгарскай Плісцы ды славацкай Браціславе.

«Алена Ляшковіч — адзін з найлепшых дырэктараў музеяў, — кажуць яе калегі са сферы. — І гэта вялікая памылка Міністэрства культуры, звальняць такога спецыяліста, тым больш у юбілейны год Песняра».

Алена Ляшковіч — лаўрэат шматлікіх дзяржаўных узнагарод: медаль Францыска Скарыны ў 2013-м, падзяка прэзідэнта краіны ў 2016-м, нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», «Чалавек года ў сферы культуры» ў 2017-м. Як бачым, гэтыя ўзнагароды не аказаліся важнымі, калі прымалася рашэнне аб звальненні спецыялісткі.

Каментары

У РТБД пасля затрымання акцёраў адмяняюць самыя касавыя спектаклі2

У РТБД пасля затрымання акцёраў адмяняюць самыя касавыя спектаклі

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Сярга падзяліўся, як яго ўразіла Маргарыта Ляўчук18

«Пякельнае свята выйшла. З ахвярапрынашэннем». Жыхары Валожына паведамляюць пра расправу над катамі і сабакамі28

«Цяперашняя сітуацыя ў Беларусі ні ў якое параўнанне не ідзе з Польшчай у 1980-х» — віцэ-спікер Сената Польшчы19

Расійскую спявачку Манетачку аб'явілі ў вышук2

Ці зніжаюць сталы для працы стоячы рызыкі інсульту?1

Беларускія вайскоўцы паляцелі трэніравацца ў Расію4

Заходнія чыноўнікі адказалі, што будзе з Беларуссю ў выпадку заключэння міру паміж Украінай і Расіяй19

«Чудзянцоў прагне вырашыць пытанне з Nexta»4

Бібліятэка «Флібуста» працягне працу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У РТБД пасля затрымання акцёраў адмяняюць самыя касавыя спектаклі2

У РТБД пасля затрымання акцёраў адмяняюць самыя касавыя спектаклі

Галоўнае
Усе навіны →