Пра гэта ініцыятыва паведаміла ў сваім інстаграме.
«На гэты крок нас падштурхнулі пэўныя падзеі, якія адбыліся з удзельнікамі і ўдзельніцамі ініцыятывы раней, асабістыя матывы і ўсведамленне таго, што зараз мы не можам існаваць, як «Ежа замест бомбаў», а нашы паўмеры — скокі пад дудку рэжыму, якія рана ці позна скончацца пераследам актывістаў за іх палітычную пазіцыю», — напісала каманда ініцыятывы.
«Ежа замест бомб» — гэта сусветная ініцыятыва і незалежны рух, які бясплатна раздае ежу бедным і бяздомным.
На мінулым тыдні таксама стала вядома, што прыпыніла дзейнасць «Вулічная ініцыятыва», што аказвала медыцынскую дапамогу бяздомным.
Каментары