Грамадства

Якія кампаніі перасталі супрацоўнічаць з Беларуссю з-за палітыкі

Некалькі дзясяткаў кампаній адмовіліся супрацоўнічаць з беларускімі партнёрамі з-за падзей у Беларусі.

З чэрвеня 2021 года брытанская кампанія Rolls Royce Group спыніла супрацоўніцтва з БелАЗ, куды пастаўляла рухавікі. Пастаўкі ў Беларусь ішлі праз нямецкую даччыную кампанію MTU Friedrichshafen GmbH. Да такога рашэння ў брытанскай кампаніі прыйшлі пасля ўвядзення Еўрасаюзам чарговага пакета санкцый — Rolls Royce прыняла меры ў адпаведнасці са сваім кодэксам паводзінаў, карпаратыўнымі каштоўнасцямі і юрыдычнымі абавязацельствамі.

Акрамя Rolls Royce Group, у выніку ўвядзення санкцый ЕC, з БелАЗ спыніла працаваць амерыканская кампанія Cummins, якая таксама пастаўляла рухавікі.

Нямецкая кампанія Becker Group, якая пастаўляла праз дыстрыбутара прамысловыя фарбы і іншую прадукцыю, спыніла ўсе аперацыі з БелАЗ з ліпеня гэтага года праз новыя санкцыі ЕЗ супраць беларускага прадпрыемства. Аналагічная сітуацыя адбылася з дацкай групай Danfoss і нямецкай кампаніяй Liebherr.

У сакавіку нямецкі пастаўшчык матораў Deutz заяўляў, што не мае бягучых кантрактаў з БелАЗ і запатрабаваў у беларускага партнёра інфармацыю аб масавых парушэннях правоў рабочых на прадпрыемстве, што можа паўплываць на патэнцыйныя будучыя кантракты.

Страціў буйных партнёраў і БМЗ — шведская Scandia Steel адмовілася ад паставак беларускага прадпрыемства з-за парушэнняў на ім правоў рабочых. Рэпрэсіі ў партнёрскай кампаніі ідуць насуперак з этычнымі Правіламі Scandia Steel, таму Савет дырэктараў прыпыніў будучыя заказы з лета 2021. Аб спыненні адносін з БМЗ таксама летам заявіла японская група Yokohama.

У чэрвені таксама стала вядома, што партнёр БМЗ, кампанія Michelin плануе правесці знешні незалежны аўдыт датычна сітуацыі з правамі рабочых на прадпрыемстве. Такі аўдыт павінен прывесці да рашэння, ці не пара перапыніць супрацоўніцтва з рэжымным заводам.

У красавіку з'явілася інфармацыя, што ААТ «Гродна Азот» пазбавіўся партнёра ў асобе нямецкай кампаніі Helm AG, якая купляла 10% гадавога аб'ёму прадукцыі беларускага прадпрыемства. Магчымае далейшае супрацоўніцтва-толькі пасля праверкі ўмоў аховы працы на «Азоце».

Цэлы шэраг партнёраў страціў ААТ «Нафтан» з-за таго, што прадпрыемства трапіла пад санкцыі. Важныя для «Нафтана» аб'екты, на якіх вядуцца складаныя і кваліфікаваныя працы, пакінулі фірмы: Albemarle (ЗША), Axens SA (Францыя), Hansen & Rosenthal (Германія), Haldor Topsoe (Данія), SEW Eurodrive (Германія), Bopp&Reuther IMI (Германія), IMI Critical (ЗША), Sundyne (ЗША), Sundyne International SA (Францыя), Bombas Ercole Marelli (Іспанія), Honeywell (ЗША), Fives Itas (Італія), Severn unival (Вялікабрытанія). Спынілі супрацоўніцтва і UOP UK (Вялікабрытанія), Koch Glitch (Італія), Flowserve (ЗША), Emerson (ЗША), Baker Hughes (ЗША).

Улетку ЕC, ЗША і Вялікабрытанія ўвялі санкцыі і супраць тытунёвай галіны Беларусі. Наступствы гэтага адчула гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман»: з ёй спыніла супрацоўніцтва з British American Tobacco. А нямецкая кампанія Hauni Maschinenbau Gmbh адмовіла ў пастаўцы запчастак, абслугоўванні і падтрымцы свайго абсталявання. У Выніку беларускае прадпрыемства вырашыла закупляць кітайскае абсталяванне наўзамен існуючага нямецкага.

У снежні 2020 беларуская кампанія Synesis трапіла ў санкцыйныя спісы ЕC, бо ў Еўропе пастанавілі, што распрацоўка Synesis, платформа відэаназірання Kipod, магла дапамагаць рэжыму вылічаць удзельнікаў пратэстаў. У выніку ад кампаніі сышоў амерыканскі партнёр GSD Venture Studios, бо ён з'яўляецца «рашучым прыхільнікам грамадзянскіх і палітычных правоў».

У жніўні гэтага года стала вядома, што Philip Morris перастала прадаваць IQOS у Беларусі. Кампанія «Энерга-ОИЛ «з'яўляецца манапалістам на імпарт у Беларусь награванага тытуню «HEETS» і сістэм награвання тытуню IQOS, а яе ўладальнік Аляксей Алексін трапіў пад санкцыі ЕC.

Апроч іншага, праз санкцыі французская кампанія TotalEnergies SE звярнулася да агенцтва S & P Global Platts з просьбай устрымацца ад закупак нафты ў кампаній, якія належаць расейскаму бізнэсоўцу Міхаілу Гуцэрыеву.

Нагода перагледзець сваю працу з беларускімі партнёрамі ёсць і міжнародных банкаў. Аўстрыйскі Raiffeisenbank вырашыў не выконваць функцыю пасярэдніка для міжнародных пераводаў на рахункі Беларусбанка, які патрапіў пад санкцыі ЕС. Раней RBI забяспечвалі працу буферных рахункаў для замежных плацяжоў, але цяпер гэта будуць рабіць іншыя банкі.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця з верасня 2020 спыніў фінансаванне праектаў у Беларусі, акрамя супрацоўніцтва з прыватнымі структурамі. ЕБРР таксама ўзмацніў кантроль за фінансаваннем прыватных кампаній у Беларусі, каб сродкі банка не патрапілі структурам, звязаным з рэжымам.

Міжнародная ізаляцыя Беларусі закранула і акадэмічную сферу. Брэменскі універсітэт спыніў супрацоўніцтва з БНТУ і заявіў аб гатоўнасці скасаваць кантракты з БДУ. Альтэрнатывай ў Брэмене бачаць падтрымку НКА беларускіх навукоўцаў і студэнтаў. Іенскі ўніверсітэт замарозіў партнёрскія дагаворы з БДУ. У лістападзе таксама стала вядома, што ўніверсітэт Цюбінгена разглядае магчымасць не падаваць заяўку на фінансаванне партнёрства з 5 беларускімі ВНУ ў рамках праграмы абмену Erasmus.

Каментары

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў20

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў20

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →