Здарэнні

Польскія спецслужбы падазраюць, што дэзерцір Чэчка быў беларускім шпіёнам

Ёсць шмат прыкмет таго, што салдат 11-га мазурскага артылерыйскага палка Эміль Чэчка, які дэзерціраваў з польскай арміі, мог быць беларускім шпіёнам або інфарматарам, сцвярджаюць крыніцы польскага выдання Onet. Паводле Onet, гэтая тэма пільна разглядаецца польскімі спецслужбамі.

Раніцай у пятніцу Беларускі дзяржаўны памежны камітэт паведаміў, што польскі жаўнер папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі з-за нязгоды з палітыкай Польшчы ў дачыненні да міграцыйнага крызісу. Уцекачом аказаўся 25-гадовы Эміль Чэчка.

Па інфармацыі выдання, тыдзень таму радавога Чэчку затрымалі для праверкі супрацоўнікі паліцыі. Тэст паказаў, што ў яго было 1,5 праміле алкаголю. Чэчка не прызнаўся паліцыі, што ён прафесійны вайсковец, таму вайсковую паліцыю на месца не выклікалі. Чэчка ведаў, што інфармацыя ад паліцыі даволі хутка дойдзе да яго вайсковай часткі, а гэта будзе азначаць развітанне са службай.

«Магчыма, гэта паслужыла каталізатарам рашэння аб уцёках у Беларусь», — сказаў выданню былы супрацоўнік вайсковых спецслужбаў.

З некалькіх крыніц, звязаных з вайсковымі спецслужбамі, выданне даведалася, што даволі імаверная здагадка, якая цяпер разглядаецца, — аб тым, што радавы Чэчка некаторы час быў беларускім шпіёнам ці, прынамсі, інфарматарам.

Таксама, па інфармацыі Onet, сястра дэзерціра ў сваяцтве з грамадзянінам Беларусі, і ў яго самога тут ёсць сябры.

Адзін з польскіх афіцэраў у інтэрв'ю Onet сказаў, што аперацыю з польскім жаўнерам маглі падрыхтаваць беларускія спецслужбы.

— Чэчка позна ўвечары перасякае мяжу, яму, вядома, нехта дапамагае, а на наступную раніцу ён ужо дае інтэрвʼю беларускім журналістам. Я не сумняваюся, што гэта было падрыхтавана, — сказаў суразмоўца.

У эфіры дзяржСМІ польскі салдат Эміль Чэчка, што збег у Беларусь 16 снежня, заявіў, што быў сведкам двух выпадкаў забойства польскімі сілавікамі валанцёраў. Таксама ён распавёў, што мігрантаў адмыслова забівалі польскія жаўнеры. «Адзін патруль браў двух жаўнераў, якія штодня забівалі групу асоб, якія змяшчаліся ў кузаве вайсковага грузавіка», — сказаў ён.

Вайсковая паліцыя Польшчы паведаміла, што ў верасні Чэчку судзілі за жорсткае абыходжанне з блізкімі (паводле журналістаў, ён збіў маці), 12 снежня ён быў затрыманы за кіраванне ў нецвярозым стане. Паведамляецца таксама, што ў хлопца праблемы з алкаголем і наркотыкамі.

Трое кіраўнікоў Чэчкі былі звольненыя. Дзеянні былога салдата польскай арміі расцанілі як дэзерцірства, яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да дзесяці гадоў. 

Польскі салдат, што збег у Беларусь: Ніколі не было такой сітуацыі, каб мы праводзілі мігрантаў і іх не забілі

«Гэта гісторыя не пра сітуацыю на мяжы, а пра крывавыя фантазіі дзяржпрапаганды». Фрыдман — пра дзяржСМІ і польскага салдата

Салдат, які ўцёк у Беларусь, заявіў, што польскія вайскоўцы застрэлілі валанцёраў, якія хацелі дапамагчы мігрантам

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў5

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы51

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў5

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →