Здарэнні

Салдат, які ўцёк у Беларусь, заявіў, што польскія вайскоўцы застрэлілі валанцёраў, якія хацелі дапамагчы мігрантам

У эфіры дзяржСМІ польскі салдат Эміль Чэчка, што збег у Беларусь, заявіў, што быў сведкам двух выпадкаў забойства польскімі сілавікамі валанцёраў. Відэа яго апавядання публікуюць праўладныя тэлеграм-каналы.

У інтэрв’ю дзяржСМІ Чэчка заявіў, што асабіста бачыў, як польскія салдаты забілі валанцёраў.

— Я быў у такой сітуацыі, калі пад'язджаў валанцёр і пачынаў казаць: «Куды вы іх ведзяце?». А памежнік папросту стрэліў яму ў лоб, — распавёў паляк.

Чэчка заявіў, што быў сведкам двух такіх выпадкаў.

16 снежня ў 17:50 на ўчастку памежнай заставы Тушэмля беларускімі пагранічнікамі ў памежнай паласе быў спынены польскі вайсковец, 25-гадовы Эміль Чэчка. Хлопец заявіў, што зʼяўляецца вайскоўцам 16-й Паморскай механізаванай дывізіі, часткі якой былі перакінутыя для аховы ўчастка мяжы з Беларуссю падчас дзеяння надзвычайнага становішча на памежных тэрыторыях.

Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак напісаў у Twitter, што хлопец меў праблемы з законам.

Каментарыеў польскага боку наконт заявы Чэчкі аб забойстве валанцёраў пакуль не было.

Беглы польскі салдат заявіў, што польскія вайскоўцы «стралялі ў лоб» валанцёрам. Журналіст тлумачыць, што гэта можа значыць

«Гэта гісторыя не пра сітуацыю на мяжы, а пра крывавыя фантазіі дзяржпрапаганды». Фрыдман — пра дзяржСМІ і польскага салдата

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў5

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»3

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы51

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў5

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →