Улада

У лукашэнкаўскім аналітычным цэнтры занепакоіліся захаваннем самаідэнтычнасці. Але не беларусаў, а ўкраінцаў

Для беларускіх уладаў прыняць украінцаў значыць выратаваць іх. Так у эфіры «Альфа Радыё» пракаментаваў выдачу беларускага грамадзянства 448 украінцам аналітык праўладнага аналітычнага цэнтра «Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў» Аляксей Аўдонін.

«Гэтае рашэнне кіраўніка дзяржавы важна трактаваць з пункту гледжання філасофіі, разумення гісторыі як непарыўных падзей і працяглага працэсу. Народы Беларусі, Украіны, Польшчы славянскія. Калі на тэрыторыі Украіны адбываецца захоп палітычнай улады і насаджэнне непажаданай для народа палітыкі, то для нас прыняць украінцаў — гэта выратаваць іх», — сказаў праўладны аналітык.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў Беларусі нацэлены на тое, каб захаваць самаідэнтычнасць украінскага народа. «Мы не даём магчымасці знішчыць савецкае мінулае і сувязь іхняга братэрскага народа з нашым. Прымаючы ўкраінцаў, мы захоўваем іх нацыянальны, гістарычны і культурны код», — адзначыў Аўдонін.

Каментары

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Усе навіны →
Усе навіны

Пацверджаныя страты Расіі ва Украіне перавысілі 60 тысяч чалавек забітымі5

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк больш не пробашч Чырвонага касцёла

Палітвязень Андрэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ1

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог1

Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні1

На праклёны дачкі Ірыны Фарыён забойца ніяк не рэагаваў, а заявіў: «Час пакажа»3

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны3

Стала вядома імя і загулы расійскага «шэф-кухара», які быў насамрэч агентам3

Гродзенцы сталі ў велізарную чаргу, каб перарэгістраваць аўто. ГУБАЗіК будзе разбірацца, хто «нагнятае сітуацыю»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Галоўнае
Усе навіны →