Тэксты зняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча правераць на распальванне варожасці
Тэксты філосафа Уладзіміра Мацкевіча правяраюць «на прыкметы распальвання варожасці». Верагодна, гэта азначае, што артыкул абвінавачання хочуць перакваліфікаваць.
Тэксты і выказванні філосафа Уладзіміра Мацкевіча адпраўленыя на экспертызу для «выяўлення прыкмет, накіраваных на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці», паведамляе тэлеграм-канал «Думаць Беларусь».
Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня, у яго правялі ператрусы дома па падазрэнні ў арганізацыі або ўдзеле ў дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 КК). З таго часу ён знаходзіцца за кратамі.
Каментары