EUObserver апублікаваў расследаванне, якое раскрывае, як некаторыя краіны ЕС абыходзілі эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусь
У расследаванні фігуруюць чэшская фірма Česká zbrojovka, славацкая XXeurope і венгерская De Fango.
Апошнія дзве летась спрабавалі паставіць у нашу краіну праз Малдову сотні тысяч патронаў з боепрыпасамі.
Чэшская фірма Česká zbrojovka спрабавала экспартаваць больш за 100 вінтовак і пісталетаў праз Малдову ў Расію ў 2020 годзе.
У схеме абыходу эмбарга (якое дзейнічае з 2011 года), згодна са звесткамі аўтараў расследавання, задзейнічаныя таксама малдаўская збройная фірма Cartuș, расійская Alliance і беларуская Outdoor Team.
Пра выкрыццё выпадкаў нелегальных паставак зброі праз Малдову заяўляла і МЗС гэтай краіны.
У мінулым годзе паведамлялася, што пасля разгону пратэстаў у Менску на вуліцах знаходзілі аскепкі ад святлошумавых гранат чэшскага вырабу.
Каментары