Вольга Чамаданава перайшла на дзяржаўную працу. Пра гэта яна напісала ў тэлеграм-канале МУС.
Пазней стала вядома, што Вольга Чамаданава ўзначаліць Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама.
«Са сваёй камандай я старалася рабіць працу ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС эфектыўнай, ставячы галоўным аператыўнасць і дакладнасць падачы афіцыйных звестак, умацоўваючы аўтарытэт ведамства», — напісала яна аб сваёй працы.
Вольга Чамаданава заняла пасаду прэс-сакратара ў канцы снежня 2018 года.
Перад гэтым яна больш за 12 гадоў узначальвала інспекцыю па справах непаўналетніх УУС Мінскага райвыканкама.
Лаўрэат прэміі кіраўніка Беларусі «За духоўнае адраджэнне» ў 2013 годзе і спецыяльнай прэміі Мінскага аблвыканкама «Чалавек года Міншчыны».
Каментары