Прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Гарыбашвілі ў інтэрв'ю тэлеканалу «Імедзі» заявіў, што былы прэзідэнт краіны Міхаіл Саакашвілі цалкам адседзіць прызначаны яму тэрмін пазбаўлення волі, піша ТАСС.
«Я заяўляю з поўнай адказнасцю, што Саакашвілі цалкам адседзіць свой тэрмін… Калі нават прыедзе да нас любы чалавек планеты і папросіць, пазаве вызваліць яго, сёння ва ўрадзе гэтага ніхто не зробіць», — падкрэсліў Гарыбашвілі.
«Мы гаворым пра чалавека, які быў прэзідэнтам [Грузіі] на працягу дзевяці гадоў. Гэта катастрофа і знявага: чалавек па сваім жаданні адмовіўся ад грамадзянства нашай краіны. Калі ён хоча вярнуцца ва Украіну, ён зможа гэта зрабіць пасля таго, як цалкам адседзіць тэрмін, і зможа ісці куды захоча», — сказаў Гарыбашвілі.
Ён таксама падзякаваў кіраўніку Грузіі Саломе Зурабішвілі, якая раней адмовілася памілаваць Саакашвілі.
Гарыбашвілі ўдакладніў, што на тэрыторыі Грузіі палітык прысуджаны да шасці гадоў турмы.
Саакашвілі затрымалі ў Грузіі 1 кастрычніка. Палітык прыехаў у краіну пасля васьмі гадоў эміграцыі. Ён вярнуўся ў Грузію з Украіны, каб удзельнічаць у пратэсных акцыях пасля выбараў, якія адбыліся 2 кастрычніка.
Каментары