Грамадства

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк ладзіць пілігрымку ўздоўж межаў Беларусі з іконамі Багародзіцы

Парафія святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) па ініцыятыве пробашча-ксяндза Уладзіслава Завальнюка арганізуе пілігрымку па Беларусі з копіямі найбольш славутых сярод католікаў нашай краіны абразоў Багародзіцы.

Фота Аляксандры Шчыглінскай

Пілігрымка ўзгоднена з адпаведнымі ўладамі. Распачнецца яна ў Гродне 12 чэрвеня. У гродзенскую базіліку святога Францішка Ксаверыя з Мінска будуць прывезеныя копіі найбольш шанаваных сярод католікаў Беларусі абразоў Маці Божай. Многія з гэтых ікон ушаноўваюцца таксама праваслаўнымі, піша catholic.by.

Потым копіі абразоў будуць аўтамабільнымі дарогамі правезеныя ўздоўж межаў нашай краіны. Па просьбе беларускага епіскапату, пілігрымка будзе здзяйсняцца выключна на аўтамабілях. Пасля заканчэння пілігрымкі абразы будуць знаходзіцца ў гродзенскай кафедры на працягу тыдня.

Каментуючы сваю ініцыятыву, ксёндз Уладзіслаў Завальнюк падкрэсліў: «Баліць сэрца, калі бачу, што пілігрымкі не ідуць у Будслаў. На гэта ёсць шмат прычын. Пакуль няма пілігрымак, пілігрымуюць копіі ікон. Гэта сімвал таго, што мы хацелі б зрабіць, але пакуль не можам. Молімся аб хутчэйшым аднаўленні Будслаўскага санктуарыя. Дарогі да Багародзіцы не забываюцца», — сцвердзіў святар.

Асвячэнне копій абразоў адбудзецца перад працэсіяй у парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы, якая пройдзе ў Мінску 6 чэрвеня (нядзеля) а 10-й гадзіне раніцы.

Каментары

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Усе навіны →
Усе навіны

Каля берагоў Егіпта затанула судна з 31 турыстам. Ці былі там беларусы, невядома

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента20

Жыхароў Гомельшчыны выклікаюць у пракуратуру, каб узяць абавязальніцтвы аб «належных паводзінах» падчас выбараў1

Улады Літвы не выключаюць тэракта на борце самалёта DHL, які ўпаў у Вільні

17-гадовая дзяўчына ў Расіі панесла есці свінням і загінула2

Сёння на таргах даляр падскочыў на чатыры капейкі

Хто прыдумаў ютуб-праграму «Гадзіннічак цікае»?3

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Галоўнае
Усе навіны →