Навука і тэхналогіі

У еўрапейскіх краінах пачынаюць выкарыстоўваць цягнікі на вадародзе

Для многіх галін прамысловасці «зялёны» вадарод, які вырабляецца з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі, з’яўляецца эканамічна нявыгадным. Масавы пераход да вадароднага экалагічнага паліва немагчымы, пакуль не вырастуць цэны на традыцыйнае паліва. Аднак для чыгуначнага транспарту гэта тэхналогія актыўна развіваецца.

Фота Deutsche Welle

Многія эксперты называюць вадарод палівам будучыні, бо гэты газ найбольш прывабны з пункту гледжання экалогіі. Спальванне вадароду ў рухавіках суправаджаецца выкідамі вадзяной пары, а не вуглякіслага газу, які з’яўляецца галоўнай прычынай кліматычнага крызісу. Аднак пакуль вадарод не стаў дамінуючай крыніцай энергіі, бо, каб атрымаць гэты газ, трэба расшчапіць ваду на кісларод і вадарод, на што патрабуецца шмат энергіі. А каб паліва было па-сапраўднаму экалагічным, то энергія для электролізу вадароду павінна быць з аднаўляльных крыніц, што пакуль эканамічна нявыгадна.

Тым не менш, вадароднае паліва знаходзіць усё больш шырокае прымяненне ў чыгуначным транспарце. У 2018 годзе ў Германіі ўпершыню запусцілі цягнік на вадародзе Coradia iLint, які распрацавала французская кампанія Alstom, піша Deutsche Welle.

Знешне такі цягнік нічым не адрозніваецца ад дызельнага, але з тэхнічнага пункту гледжання Coradia iLint — гэта прарыў, які можа прывесці да рэвалюцыі ў транспарце.

Цягнікі на вадародзе маюць два электраматоры, электрычнасць для якіх паступае з крыніцы энергіі, якая знаходзіцца непасрэдна ў цягніку. На даху Coradia iLint усталяваная цыстэрна з вадародам і паліўны элемент. У ім вадарод злучаецца з кіслародам, у выніку чаго атрымліваецца электрычны ток, а ў навакольнае асяроддзе вылучаецца толькі вада.

Максімальная хуткасць Coradia iLint — 140 км за гадзіну. На адной запраўцы цягнік можа праехаць ад 800 да 1000 кіламетраў, а сама запраўка займае 15 хвілін. Яшчэ адна з пераваг такога цягніка — адсутнасць шуму.

Цяпер кампанія Alstom актыўна развівае інфраструктуру для цягнікоў на вадародзе. Пабудаваць вадародныя заправачныя станцыі для чыгуначнага транспарту прасцей, чым для іншых транспартных сродкаў, бо заўсёды вядома, у якіх кропках цягнік спыняецца, як часта і а якой гадзіне, піша The Wall Street Journal.

Цягнікі на вадародзе ўжо маюць рэгулярныя маршруты ў Германіі і Францыі, і ўсё больш еўрапейскіх краін задумваюцца над закупкай Coradia iLint.

Кампанія Alstom стала наватарам у вытворчасці цягнікоў на вадародзе, аднак цяпер такіх кампаній стала больш. Свае мадэлі для Еўропы распрацоўваюць іспанская CAF, нямецкая Siemens і швейцарская Stadler.

Каментары

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства8

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію5

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

Некалькі ампутацый, траўмы рук і ног. У навагоднюю ноч ад піратэхнікі пацярпелі 15 беларусаў3

Цэны на басейны Мінска на 2025 год. У тым ліку на новы Нацыянальны16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства8

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →