Грамадства

25-гадовага Ціхана Осіпава за наезд на аўтамабілі на амапаўцаў асудзілі на 11 гадоў

Сёння Мінгарсуд вынес прысуд 25-гадоваму Ціхану Осіпаву за наезд на пяць вайскоўцаў падчас пратэстаў у мінулым жніўні, удзел у масавых беспарадках, а таксама за лжывы данос: пасля ДТЗ хлопец заехаў на машыне ў вадаём, пакінуў яе там і заявіў аб згоне. Ціхана абвінавацілі па трох артыкулах ч. 2 арт. 293, ч. 1 арт. 400, ч. 1 арт. 14 і арт. 362. Ён прызнаў віну толькі па арт. 400 Крымінальнага кодэкса, па іншых артыкулах — не прызнаў. Судовая калегія пад старшынствам Пятра Арлова асудзіла Осіпава да 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пракурор Антон Цюменцаў прасіў даць 12 гадоў калоніі, паведамляе spring96.org.

Згодна з версіяй абвінавачвання, «паддаўшыся на заклікі дэструктыўных тэлеграм-каналаў, каля гадзіны ночы 11 жніўня 25-гадовы мінчук прыехаў на вуліцу Прытыцкага ў Мінску для ўдзелу ў масавых беспарадках».

«Малады чалавек знаходзіўся за рулём свайго BMW, з якога папярэдне зняў рэгістрацыйныя знакі. Ігнаруючы патрабаванні міліцыі, кіроўца адмовіўся адчыніць дзверы і застаўся сядзець у машыне. Пасля крануўся з месца і збіў пяцярых вайскоўцаў унутраных войскаў. Наезд быў здзейснены на вайскоўцаў унутраных войскаў МУС, якія знаходзіліся ў форменным абмундзіраванні і якія прымалі ўдзел у ахове грамадскага парадку». 

Паводле версіі следства, з'ехаў з месца здарэння, кінуў аўтамабіль у вадаёме недалёка ад месца здзяйснення злачынства. З мэтай алібі патэлефанаваў у 102 і заявіў пра ўгон.

Пацярпелымі выступалі вайскоўцы-кантрактнікі вайсковай частцы 5524 Васільчанка, Астапенка, Протас, Воліс, Ляпёшкін. Яны заявілі патрабаванні аб кампенсацыі маральнай шкоды: Васільчанка — 500 рублёў, Воліс, Ляпёшкін, Протас, Астапенка — па 200 рублёў. Усе сумы кампенасаваныя да суда. Усе пацярпелыя на судзе заявілі, што прэтэнзій да абвінавачанага не маюць.

Суд адбыўся ў красавіку, але вырак так і не быў абвешчаны, правялі новы працэс. Суддзя Дзмітрый Цыкала заменены на Пятра Арлова.

14 мая Ціхан выступіў яшчэ раз з апошнім словам.

«Я рэальна ўсведамляю, што падвергнуў рызыцы здароўе хлопцаў, але спадзяюся, атрымаўшы кампенсацыю, якую я прасіў выплаціць сваіх сваякоў, яны больш не трымаюць на мяне зла і крыўды.

За пэўны час у зняволенні я ўсвядоміў, да чаго можа прывесці пэўная сітуацыя ў жыцці, як з гэтай ілжэзаявай… Прызнаю, што я не маю рацыі, я гэта неспадзявана зрабіў — напісаў ілжэзаяву, раскайваюся ў гэтым, калі напісаў тлумачальную ў РУУС.

З абвінавачаннем пракурора я не згодны. Я лічу, што гэта не правамерна — занадта суровае пакаранне, я адэкватны чалавек, а то цалкам заключэнне, якая зрабіла судова-псіхіятрычная экспертыза, а спецыялісты распісалі мяне як станоўчага і адэкватнага чалавека, я ніколі ў жыцці не пайшоў бы на гвалт, а ўжо на забойства кагосьці— тым больш. Гэта ўвогуле вышэй за мяне, я не разумею, як можна абвінавачваць чалавека ў гэтым».

Суд па справе аб наездзе BMW на сілавікоў 11 жніўня. Кіроўцу пагражае да 25 гадоў турмы

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»2

Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА2

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці4

Жанчына хацела забраць сабаку з дарогі і трапіла пад машыну ВІДЭА1

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»3

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →