Грамадства

Будзе цяжка. Які лёс чакае ПВТ і яго кіраўніка Янчэўскага?

З лета лёс ПВТ выглядае няпэўным. Некаторыя падумалі, што нядаўняя нарада ў Аляксандра Лукашэнкі была прысвечана канчатковаму вызначэнню будучыні Парка, але ў рэальнасці там абмяркоўвалі рэкамендацыі FATF адносна крыптавалют (FATF — міжурадавая арганізацыя па выпрацоўцы стандартаў у сферы супрацьдзеяння адмыванню грошай і фінансавання тэрарызму). Кіраўніка Парку ж на нарадзе ўвогуле заўважана не было. 

Адзін раз, пасля летніх падзей, ПВТ ужо ўдалося адстаяць дзякуючы энергіі дасведчанага царадворца Усевалада Янчэўскага. Ён адбіўся з падтрымкай часткі апарата і аргументамі, што «Лукашэнка не можа сам жа і загубіць сваё найлепшае дзецішча» і што «погляды праграмістаў — гэта не здрада, а ўсяго толькі рэальнасці даты календара».

Тады выраслі толькі падаткі, але пагроза не сышла, і барацьба абвастраецца. Яна носіць кулуарны характар, уласцівы гэтай сістэме — аналітычныя запіскі, даносы, забегі па кабінетах. 

Цяпер кіраўнікі ІТ-бізнэсаў у прыватных размовах дзеляцца, што апошнім часам часта сталі чуць ад людзей, якім нельга давяраць, пытанні ў духу: «А як думаеш, што б было, калі б ПВТ закрылі?». Для чаго збіраецца гэтая інфармацыя, відавочна. 

Праціўнікі ПВТ набіраюць сілу — гэта людзі ў аднолькавых туфлях, якія вераць у расійскую рэнту, якой з гакам хопіць і на «людзей з дзяржаўным мысленнем», і трошку на дактароў з настаўнікамі.

Айцішнікі для іх — гэта латэнтныя здраднікі, якія заўсёды будуць глядзець на Захад, а Янчэўскі — нічым не лепшы за сотні іншых звольненых менеджараў дзяржсектара, якія «правалілі» работу і дапусцілі росквіт «антыдзяржаўных» настрояў на давераным участку.

Цікава назіраць, як рэха гэтай кабінетнай барацьбы выліваецца ў паблік. 

Напярэдадні нарады ў Лукашэнкі ягоны памочнік Бельскі выступае з заявай, што крыптавалюты — гэта спекуляцыя.

Прадстаўнік Мінадукацыі Каспяровіч таксама заяўляе, што айцішнікаў эканоміцы Беларусі больш не трэба і наборы будуць урэзаныя — ён «так бачыць».

Натуральна, працадаўцы Беларусі бачаць іншае: ІТ высмоктвае больш-менш талковых спецыялістаў з абсалютна ўсіх сфер, патрабуючы яшчэ і яшчэ — на rabota.tut.by сёння больш за 2600 вакансій толькі распрацоўшчыкаў.

Што павінна здарыцца праз 4 гады, каб трэнд змяніўся?

Падказка ў выступленні дэпутата-камсамольца Клішэвіча на старонках галоўнай афіцыйнай газеты, пад падзагалоўкам «Эканамічныя перадумовы перавароту»: «Мы не можам мець унутры краіны цэлы анклаў з наўцямным ідэалагічным напаўненнем. […] Трэба змагацца з прычынамі перавароту». 

У якасці лірычнага адступлення можна падкрэсліць асаблівы цынізм у выбары асобы для агучвання планаў зарэзаць ПВТ у «СБ» — функцыянер БРСМ Клішэвіч. Ці не кожны бээрэсэмавец глядзіцца ў Янчэўскага як у павялічанае люстэрка — той быў першым кіраўніком арганізацыі, скокнуў да неба. І вынікі яго работы прапануе знішчыць новы камсамолец.

Цікава, назіраючы цяпер, як паменшаная копія прапануе вярнуцца да сахі і лапцяў, ці разумее Янчэўскі, як сам выглядаў 20 год таму?

Цяпер за ПВТ публічна ніхто не ўступаецца, трыбуны ў дзяржаўных СМІ для гэтага амаль няма. Янчэўскі аднаасобна і па роду дзейнасці павінен супакойваць: «Катастрофы няма, экспарт расце».

Імаверна, у справе адстойвання ПВТ ён будзе абапірацца, сярод іншага, і на добрыя адносіны са Снапковым і новым прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Ідэя сімпатантаў ПВТ у тым, каб захаваць хоць нейкія інстытуты, абапіраючыся на якія краіна магла б вярнуцца да нармальнага жыцця ў посткрызісны час, пасля 12-гадовай стагнацыі. 

Але ціхія ўцёкі кампаній і людзей адбываецца проста зараз, і марна спадзявацца на цуд, калі агульная атмасфера ў краіне не зменіцца. ПВТ можа стаць страчаным вобразам таго, як маглі б выглядаць і іншыя сферы эканомікі, калі б дзяржава не сунула туды сваё сацыяльна-арыентаванае аблічча.

Каментары

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд1

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Усе навіны →
Усе навіны

У доме на праспекце Незалежнасці знайшлі таемны пакой1

Наступствы ДТЗ у Лідскім раёне з чатырма загінулымі: кіроўцу затрымалі

Скандал у каралеўскай сям'і Нарвегіі: сына прынцэсы абвінавачваюць у сэксуальным гвалце7

Украінцы выбілі расіян ад Купянска6

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі4

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд1

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Галоўнае
Усе навіны →