Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што Кітай здзейсніў генацыд і злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да мусульман-уйгураў у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітая, паведамляе Reuters.
Пампеа вывучыў дакументы аб палітыцы Кітая ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне. На іх падставе дзяржсакратар зрабіў выснову, што генацыдам кітайскія ўлады займаліся мінімум з сакавіка 2017 года.
«Пасля дэталёвага вывучэння наяўных фактаў я высветліў, што КНР пад кіраўніцтвам і кантролем Камуністычнай партыі Кітая здзейсніла генацыд супраць уйгураў, якія ў большасці сваёй мусульмане, а таксама іншых этнічных і рэлігійных меншасцяў у Сіньцзяні», — сказаў Пампеа.
Каментары