Іван Эйсмант, Каранік, Шакуцін, «Дана». З’явіўся спіс людзей і юрыдычных асоб, на якіх Еўрасаюз наклаў санкцыі
Рада Еўрасаюза 17 снежня зацвердзіла новы пакет санкцый адносна Беларусі. Пад санкцыі трапілі яшчэ 29 фізічных асоб і 7 юрыдычных. Рашэнне будзе апублікаванае сёння ў афіцыйным часопісе ЕС і з гэтага моманту ўступіць у сілу, паведамляе Радыё Свабода.
Іван Эйсмант, скрыншот БТ
У спісе былы мэр Мінска Сівак, экс-міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, генпракурор Андрэй Швед, кіраўнік БТ Іван Эйсмант, міністр інфармацыі Ігар Луцкі, яго былы намеснік Павел Лёгкі, кіраўнік Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, бізнэсмен Аляксандр Шакуцін, а таксама некаторыя сілавікі, суддзі.
Асобы:
Анатоль Сівак
Іван Эйсмант
Уладзімір Каранік
Наталля Качанава
Павел Лёгкі
Ігар Луцкі
Андрэй Швед
Генадзь Богдан
Ігар Бурмістраў
Арцём Дунько
Алег Каразей
Дзмітрый Кур’ян
Аляксандр Турчын
Дзмітрый Шумілін
Віталь Стасюкевіч
Сяргей Каліннік
Вадзім Прыгара
Віктар Станіслаўчык
Аляксандр Петраш
Андрэй Лагуновіч
Алена Літвіна
Вікторыя Шабуня
Алена Жывіца
Наталля Дзядкова
Марына Фёдарава
Юлія Густыр
Алена Някрасава
Аляксандр Шакуцін
Мікалай Верабей
Прадпрыемствы:
Белтэхэкспарт
Дана Холдынгз/Дана Астра
Упраўленне справамі прэзідэнта
Сінезіс
АГАТ
140-ы рамонтны завод
Каментары